Грамадства44

Жыхароў Бабруйска асудзілі за кветкі і свечкі каля помніка ахвярам рэпрэсій

У мінулую нядзелю ў Бабруйску былі затрыманы былая доктарка Данута Дзячэнка і выкладчык з мясцовага каледжа Віктар Схаба. Бабруйчан затрымалі ў нядзелю пасля ўскладання кветак і запальвання свечак да помніку «ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій» каля плошчы Перамогі.

Пасля затрымання іх адвезлі дадому на вобшукі, пасля якіх была канфіскавана тэхніка, піша «Вясна».

У панядзелак над імі адбыліся суды паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). У выніку Дануце Дзячэнка далі штраф 740 рублёў, а Віктару Схабу — дзве базавыя велічыні (74 рублі).

У кастрычніку 2022 года таксама асудзілі бабруйчаніна за блакітна-жоўтыя лампадкі каля гэтага помніка — яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў. Тады мужчыну арыштавалі на 15 сутак.

Каментары4

  • літэтМента
    02.11.2023
    Аўтар надпісу на помніку, як сапраўды рускі чалавек, падкрэслівае, што бабруйчане патрапілі пад неабаснаваныя рэпрэсіі. У той час як іншыя рэпрэсіі, можа й абаснаваныя...
  • бабруйчанін
    02.11.2023
    літэтМента,У Бабруйску мабыць адзіны помнік у рБ На той момант гэта была умова " необоснованные" і " афіцяйна прыняты падыход" Але у Бабрйску здолелі дамаглісь
    Праз нейкі час Вашыя родзічі родняя зрабілі " выбар 94"
    Да апошяга да 2020 ні кєгєбісты ні мянты мясцовые ні перашкаджалі ..Нават на вочы імкнулісь ні трапіць
  • Утка
    02.11.2023
    На воре и шапка горит...

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць