У мінскай краме знайшлі макарону, якую можна ўключаць у стартавы пакет хатняга рэстарана, даведаўся «Анлайнер». Гэта паста з Італіі, і каштуе яна незвычайна дорага.

Загадка высокай цаны прадукту тлумачыцца дадатковымі інгрэдыентамі, якія ўваходзяць у яго склад. Там пазначаныя і 0,03% шафрану (а ён заўсёды касмічна дарагі), і шампанскае (пра яго вытворца канкрэтыкі не дае, толькі што ў складзе 3%).
У астатнім — нічога незвычайнага: мука з цвёрдых сартоў пшаніцы і яйкі 20% мінімум, але яшчэ ў кампанію да іх патрапілі нейкія сакрэтныя араматызатары.
Гэтую пасту робіць сямейны бізнэс Inaudi, якому амаль 100 гадоў. За гэтую багатую каробку прапануюць заплаціць 49,99 рубля (кілаграм будзе каштаваць амаль 200 рублёў).
На 10 рублёў танней каштуе паста гэтага самага вытворцы з чырвоным віном.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары