Чацвёра паліцэйскіх пацярпелі ў сутычках з заўзятарамі варшаўскай «Легіі» перад гасцявым матчам апошняй з «Астан Вілай» з англійскага Бірмінгема. Пры гэтым адзін паліцэйскі атрымаў страсенне мозгу, калі ў яго трапіла асвятляльная ракета, піша Бі-бі-сі.

Бірмінгемская паліцыя паведаміла, што 46 польскіх фанатаў былі арыштаваныя пасля выбуху гвалту. Беспарадкі былі выкліканыя тым, што перад матчам «Астан Вілы» з «Легіяй» у Лізе канферэнцый каля 1000 заўзятараў не змаглі атрымаць квіткі на матч, хоць ім нібыта гэта было абяцана.
Паліцыя адзначае, што гвалт каля бірмінгемскага Віла-Парка быў самым страшным з усіх, якія супрацоўнікі бачылі тут на футбольным матчы больш чым за два дзесяцігоддзі.
Паліцыя заявіла, што гвалтоўныя дзеянні працягваліся 90 хвілін, і ўсе арыштаваныя застаюцца пад вартай. Фанаты гаспадароў у сувязі з гэтымі падзеямі не затрымліваліся.
Цяпер «Астан Віла» падала на «Легію» скаргу ва УЕФА.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары