Каханне і сэкс11

Ці залежыць сэксуальнасць ад нацыянальнасці?

Ці сэксуальныя беларусы і што рабіць з крызісам блізкасці, распавяла сэксолаг Зоя Прышывалка ў выпуску ютуб-канала «Беларускі вайб».

Ці ёсць залежнасць паміж нацыянальнасцю і сэксуальнасцю

На думку Зоі Прышывалкі, сувязь паміж нацыяй і сэксуальным тэмпераментам існуе.

«Сэксуальнасць чалавека — гэта не толькі тое, што яму даецца пры нараджэнні, але і тое, што развіваецца ўсё жыццё ў тым асяроддзі, у якім мы знаходзімся. Таму культура, рэлігія, погляды, якія нас атачаюць, — гэта ўсё будзе на нас аказваць уплыў».

сексолаг Зоя Прышывалка sexologist Zoya Pryshyvalka сексолог Зоя Пришивалко
Сэксолаг Зоя Прышывалка. Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

Па словах Зоі, часта людзі блытаюць сэксуальнасць і сэксапільнасць. Яны думаюць, што сэксуальнасць — тое, як яны выглядаюць і паводзяць сябе. Але для спецыяліста сэксуальнасць — тое, што ёсць у чалавеку. «Для мяне гэта прага да жыцця, волі, самавыражэння», — кажа сэксолаг.

Беларусаў Зоя лічыць сэксуальнымі, бо ў іх ёсць такія рысы характару, як блізкасць, даверлівасць, эмпатыя. 

Адкуль у грамадстве крызіс блізкасці

Сэксолаг заўважае, што крызіс блізкасці сёння заўважны не толькі ў беларускім грамадстве. Як яна тлумачыць, для таго, каб наладжваць блізкасць, чалавеку неабходны рэсурсы:

«Трэба рабіць нейкую эмацыйную працу, разумець, з кім я хачу мець стасункі, як гэта будзе адбывацца, якіх правілаў прытрымлівацца. І гэта ўсё рэсурсазатратныя тэмы».

Адпаведна пірамідзе патрэбаў Маслоу для людзей найбольш важна вырашыць пытанні, звязаныя з выжываннем, — што з'есці, дзе спаць. А стасункі — гэта патрэба з узроўню нашмат вышэйшага.

«Цяпер з-за таго, што адбываецца ў свеце, ёсць крызіс блізкасці, бо гэта цяжкая праца. Гэтым трэба займацца, умець, быць самому дастаткова ўстойлівым да негатыўнага досведу, які можа быць вельмі балючым. Таму людзі гэтай болі пазбягаюць», — тлумачыць жанчына.

Сэксолаг звяртае ўвагу, што цяпер яшчэ відавочны крызіс сямʼі, парнасці. «Падкрэсленая індывідуальнасць чалавека, калі ён толькі пра сябе думае, мае эгаістычную скіраванасць і часам не ў добрым свеце падсвечвае адносіны. Чалавеку цяжка адразу займацца сабою і сваім партнёрам. Таму людзі часта выбіраюць толькі сябе».

Чытайце яшчэ:

«Самай пажылой пацыентцы было 77: яе хвалявала, што знік аргазм». Інтэрв'ю з сэксолагам Мінздароўя

«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»

«Сэксолаг — гэта сяброўка, у якой не сорамна спытацца, што такое аргазм»

Каментары1

  • Анатолий
    04.12.2023
    К этому вопросу надо Горливого Литвина подключить.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць