Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма
Амаль месяц таму Вольга Канапелька запісала відэа з машыны. Маладая жанчына горка плакала і распавядала, што забрала маленькіх дачок і сышла ад мужа, а падтрымкі не атрымае нават ад сваіх бацькоў. Ролік пабачыла 6,5 мільёна чалавек. Што цяпер з героямі драмы?

Напрыканцы кастрычніка мінчанка Вольга Канапелька ў сваім інстаграме апублікавала кранальны ролік. Глытаючы слёзы, яна распавяла пра сямейную драму:
«Я зараз зраблю ці самую вялікую памылку ў сваім жыцці, ці найлепшы і галоўны крок, які прывядзе мяне да чагосьці лепшага. Я сабрала ўсе рэчы, дваіх дзяцей і з'ехала ад мужа».
Старэйшай дачцэ Вольгі два гады, малодшай тады быў усяго месяц. Жанчына прызналася, што сядзіць у машыне пад домам бацькоў — яна планавала пажыць у іх некалькі дзён, а потым шукаць арэндную кватэру.
На заднім плане час ад часу хныкала адна з дзяўчынак.
«Сказаць, што мне страшна — нічога не сказаць. Для маіх бацькоў… Ніколі я не атрымаю падтрымкі. Яны скажуць, што я разбурыла сям'ю і я дурніца. Якая б сям'я не была… Я ўвогуле не ведаю, што мне рабіць».
Вольга ўдакладніла, што дзеліцца ўсім у відэа, бо ёй нават няма з кім пагаварыць па душах.
«Дзяўчаты, якія перажывалі гэта, скажыце, там жа далей будзе лепш? Ці як мінімум не горш? Бо я ў поўным шоку, бо, па-першае, я рашылася, а па-другое, бо я не ведаю, што мяне чакае далей. Але жыць так, як я жыла, я больш не магу».
Пры гэтым Вольга падкрэслівала: яна не мае патрэбы ў фінансавай падтрымцы — выключна ў маральнай.
Відэа набрала 6,5 мільёна праглядаў і 386 тысяч лайкаў, а таксама каля 30 тысяч каментароў. Маладая маці сапраўды атрымала шмат падтрымкі. Напрыклад, каментар: «Ад добрага мужа не бягуць з двума маленькімі дзецьмі» набраў 131 тысячу лайкаў. А з каментаром «Горш дакладна не будзе. Складана? Так. Але горш — не», — пагадзілася больш за 78 тысяч чалавек.
Вельмі шмат хто падбадзёрыў, хаця, вядома ж, і без крытыкі не абышлося.
Што ж адбывалася далей у гэтай кранальнай гісторыі? У хуткім часе Вольга распавяла, што бацькі яе ўсё ж падтрымалі.
На наступны дзень яна вырашыла крыху распавесці, што здарылася ў той драматычны вечар. Кажа, быў чарговы канфлікт, пад час якога Вольга зразумела, што стамілася цягнуць усё на сабе, і цяпер хоча несці адказнасць толькі за дзяцей.
«Я шчыра за сямейныя каштоўнасці. І ў маім разуменні, сям'я — гэта там дзе дзяўчына захапляецца сваім мужчынам, ганарыцца ім, усхваляе яго, дзякуе. Проста ў нас атрымаліся зусім іншыя таксічныя ўзаемаадносіны, дзе, на жаль, павагай і не павее. Ці хацела я такога? Вядома не».
Падрабязнасці Вольга раскрываць не хоча.
Дарэчы, яе ролік даляцеў ажно да рэдактараў перадачы «Давай пажэнімся», і беларусцы прапанавалі ў ёй паўдзельнічаць.
А яшчэ праз некалькі дзён старэйшая яе старэйшая дачка ўпала і моцна разбіла галаву — прыйшлося звяртацца да дактароў. На фоне гэтага Вольга зноў пачала камунікаваць з мужам.
У выніку ў сярэдзіне лістапада яны ўжо пачалі жыць разам — але Вольга кажа, што выключна як бацькі.
Цяпер Вольгу час ад часу абвінавачваюць у тым, што яна раскруціла блог на гісторыі — там зараз амаль 20 тысяч падпісчыкаў. Яна сцвярджае, што ў яе і думак такіх не было.
Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін
Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень
«Галоўнае, каб не было гаворкі, што бацькі ўвогуле не існуе»: Васіль Дранько-Майсюк адрэагаваў на інтэрв'ю сваёй былой жонкі Валярыны Куставай
Каментары