Усяго патроху77

Інфаказачку Вольгу Бондараву ўзнагародзілі медалём. Але якім!

Вядомую прарасійскую прапагандыстку Вольгу Бондараву ўзнагародай адзначыла Камуністычная партыя РФ.

«Ад імя ўсіх аднадумцаў віншую Вольгу Славаміраўну Бондараву з узнагароджаннем яе на зʼездзе КПБ медалём ЦК КПРФ «У гонар 140-годдзя з дня нараджэння І.В. Сталіна». Жадаю далейшых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы, здароўя і ўсяго самага найлепшага!» — паведаміў навіну ў сацсетках паплечнік Бондаравай, падпалкоўнік унутраных войскаў у адстаўцы Аляксандр Плавінскі.

Бондарава яму адказала, што «хацела сціпла прамаўчаць, але ж ёсць жа сапраўдныя сябры, якія абавязкова пра ўсё раскажуць».

«Для мяне гэтая ўзнагарода стала поўнай нечаканасцю, але тым яна каштоўней. Дзякую таварышаў па партыі за высокую ацэнку і бяру абавязацельства зрабіць усё магчымае, каб і надалей быць годнай вашага даверу», — дадала яна.

Беларускімі ўзнагародамі прарасійская прапагандыстка пакуль адзначана не была.

@nashaniva Прапагандыстка хваліцца медалём за 10 баксаў #беларусь #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #жывебеларусь #пропаганда ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Каментары7

  • Ёсік
    20.12.2023
    У каго глузды на месцы, той ніколі не возьме падобную узнагароду. Едзь у расею, і казачкай зробяць, медалёў навешаеш, што цыцак бачна не будзе. Там такую бздуру любяць мясцовыя блазаны - больш медалёў і золата на вопратцы.
  • малайцы
    20.12.2023
    А вось і прызнанне ў здрадзе дзяржавы
  • Ваня
    20.12.2023
    Заслужыла

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць