Музыка1818

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

А саму песню выконвалі на патрыятычным форуме.

Дуэт, які спявае песню на словы Сялук «Сапраўды». Фота: сацсеткі

Ганна Сялук (творчы псеўданім Ганны Сяргееўны Лукашэнка, нявесткі Аляксандра Лукашэнкі) нядаўна напісала новую песню — на гэты раз пра каханне. Пад трэк «Сапраўды» шукалі дуэт. У пару паставілі маладых артыстаў Арцёма Скароля і Леру Бернатовіч.

«Падбіралі дзяўчыну менавіта Арцёму. Праводзілі кастынг, у школе мастацтваў мяне знайшлі», — расказала ў эфіры СТБ Лера.

Песню «Сапраўды» выпусцілі ў чэрвені. За гэты час Лера і Арцём выступілі на многіх канцэртах. У тым ліку на патрыятычным форуме да Дня народнага адзінства ў «Мінск-Арэне». Учора выпусцілі кліп.

Песня — на беларускай мове. Вось як гучыць прыпеў:

Сапраўды
Толькі ты адна,
Адзін толькі ты!
Нашы зоркі на дваіх сапраўды,
Твае вочы
І да неба масты…
Толькі разам подых наш
Сапраўды.

Арцём з Ашмянаў, сёлета скончыў школу. Удзельнічаў у беларускім нацыянальным адборы на дзіцячае «Еўрабачанне» і ў шоу «Голас. Дзеці» ў Расіі ў 2020-м. Ён ужо выконваў песню Сялук — яна называецца «Што ты зрабіў для Радзімы?».

Лера вучыцца на другім курсе Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Песню гэту выпусціла «Музыкальная медыякампанія», дзе ў якасці аўтаркі і працуе Ганна Сялук. Намесніца дырэктара кампаніі Таццяна Кулакова — сястра Ганны Лукашэнкі. 

Раней нявестка Лукашэнкі напісала песні «Бульбадэнс», «Ах, Аляксандр», «Беларуская жонка», якія актыўна раскручвалі на дзяржаўным ТБ і радыё. Яна ж напісала песні для МУС, МНС, арміі і гімн пракуратуры.

Летась на дзяржаўным конкурсе «Песня года Беларусі» нявестку Лукашэнкі прызналі найлепшай аўтаркай словаў. А найлепшай песняй прызначыла песню на яе словы «За намі праўда».

Каментары18

  • Extern
    20.10.2023
    Калі ад лукашызму што небудзь гучыць па-беларуску, то гэта звычайны цынізм. Нішто іншае акрамя цынізму.
  • Альберцік
    20.10.2023
    Рыдаю ад замілавання. Ці гэты новы хіт ад "літаратурнага негра" Ганны Сялук - адлюстраванне біяграфіі яе цесця?
  • L lignin
    20.10.2023
    Беларуская песня, ці вышыванка ад сямейкі Лукашэнкі то цынізм і нічога іншага акрамя цынізму. Адносіны Лукашэнкі да беларускай мовы мы бачым па справам.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць