Свет66

Гуцул: Гагаузія звернецца да Расіі ў выпадку ўводу войскаў Малдовы

Яна выказала надзею, што гэтага не здарыцца.

Яўгенія Гуцул. Фота: point.md

Калі Малдова ў адказ на абвяшчэнне незалежнасці Гагаузскай аўтаноміі (рэгіён на поўдні краіны) увядзе туды войскі, то рэгіён звернецца па дапамогу да ўсіх, уключаючы Расію, заявіла кіраўнік Гагаузіі Яўгенія Гуцул, піша Point.md са спасылкай на «Коммерсант».

Яна выказала надзею, што гэтага не здарыцца. Па яе словах, малдаване не хочуць уступлення ў Еўрасюз (ЕС).

«Я спадзяюся на здаровы сэнс нашых уладаў. Але калі да гэтага дойдзе, то мы будзем звяртацца ва ўсе краіны, вядома, уключаючы Расійскую Федэрацыю»,— сказала Гуцул у інтэрв'ю. Яна паабяцала, што аўтаномія «распачне нейкія меры».

Паводле яе слоў, «малдоўскія ўлады робяць усё, каб у краіне складвалася «трывожная атмасфера»», але перадумоў да нападу Расіі на Малдову Яўгенія Гуцул не бачыць.

«Прэзідэнт Рэспублікі Малдова ў міжнародных паездках абмяркоўвае нейкія вайсковыя канфлікты, што Расія хоча напасці на Малдову, хоць мы такіх перадумоў не бачым»,— запэўніла яна.

Як сцвярджае Гуцул, Гагаузская аўтаномія і яе партнёры нясуць каласальныя страты ад развязанай Малдовай супраць рэгіёну «эканамічнай вайны». Суму страт яна не прывяла. Палітык таксама сцвярджае, што жыхары не хочуць далучэння да ЕС.

«Мы хочам жыць у суверэннай, нейтральнай, незалежнай краіны, дзе мы будзем сябраваць з усімі нашымі суседзямі: і з Расейскай Федэрацыяй, і з Украінай, і з Румыніяй, і з Еўрапейскім Звязам», — сказала Яўгенія Гуцул.

Акрамя таго, яна распавяла, што ўлады аўтаноміі працуюць над тым, каб закупляць газ у «Газпрома». Гуцул разлічвае, што першыя вынікі гэтага працэсу будуць ужо хутка.

«Мы цяпер працуем над тым, каб наўпрост закупляць газ у «Газпрома» без розных афшорных кампаній, у якіх улады Кішынёва цяпер закупляюць газ і ад якіх цяпер нам газ да спажыўца дастаецца ў пяць-шэсць разоў даражэй»,— удакладніла яна.

У той жа час прэс-сакратар урада Малдовы Даніэл Водэ абверг інфармацыю аб магчымым затрыманні Яўгеніі Гуцул па выніках візіту ў Маскву.

Каментары6

  • Не спыняйцеся на гэтым
    10.04.2024
    Яшчэ ў Спорлато можна зьвярнуцца.
  • гагауз 2
    10.04.2024
    это и есть госизмена.
    и мягкотелое молдавское правительство ничего ей не сделает.
    как же им повезло не иметь общей границы с болотными ублюдками..
    уже давно были бы КишНР, или вообще областью.
  • Вася
    10.04.2024
    Хочет чтоб было как на даунбасе?:))))

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць