Грамадства1111

Галасаванне за Лукашэнку і Косінца зрабілі не аднагалосным

Паводле вынікаў выбараў кіраўніцтва Усебеларускага народнага сходу супраць кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі нібыта прагаласаваў адзін чалавек, супраць кандыдатуры Аляксандра Косінца — 10.

Скрыншот з трансляцыі пасяджэння УНС 24 красавіка

Паводле абвешчаных вынікаў галасавання, за абранне Аляксандра Лукашэнкі старшынёй Усебеларускага народнага сходу прагаласавалі 1157 чалавек з 1158, адзін чалавек прагаласаваў супраць.

Намеснікам старшыні УНС абраны ранейшы памочнік Лукашэнкі Аляксандр Косінец. За яго нібыта прагаласавалі 1148 чалавек, а 10 выказаліся супраць.

У той жа час спіс астатніх 13-ці членаў Прэзідыума УНС быў зацверджаны аднагалосна, усе былі «за». Акрамя Лукашэнкі і Косінца, у гэты орган увайшлі Вадзім Богуш, Аляксандр Бранцэвіч, Канстанцін Бурак, Надзея Ермакова, Уладзімір Каранік, Марына Лянчэўская, Сяргей Палякоў, Сяргей Сівец, Руслан Страхар, Ірына Тылец, Дзмітрый Чарнякоў, Вольга Шпілеўская, Юрый Шулейка.

@nashaniva Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік #беларусь #внс #маякраінабеларусь #белорусы #лукашенко #александрлукашенко #нашаніва #беларускаямова ♬ Paris - 3Hzwave

Каментары11

  • Галасі не галасі
    24.04.2024
    Не цікава чытаць навіны ў так бы мовіць незалежнай прэсе пра людзей прастаяўшых у чарзе ў БРСМ-ай позе. Цяжка назваць навад чалавекам, а не тое што палітыкам наагул а тым больш беларускім асобу якая ня мае ніякай канцэпцыі дзяржаўнага будаўніцтва. Ўсё што іх цікавіць - паспаць на чарговым сейшане сабе на чарговыя халяўныя рэгаліі. Безумоўна - за кошт падаткаплацельшчыкаў з чаркай і шкваркай
  • даведка
    24.04.2024
    Думаю, уже сняты отпечатки пальцев, отобраны биологические образцы с бюллетеня, а также исследуется почерк.
  • Илья
    24.04.2024
    клоунада, тут тоже ничего не считали

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць