Грамадства77

Ціханоўская: Выбары ў КР — гэта першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы былі пазбаўленыя дзесяцігоддзямі

Дэмакратычная лідарка Беларусі акрэсліла сваё стаўленне да выбараў у Каардынацыйную раду, што стартавалі сёння.

Фота: ОСЦ

«Сёння пачалося галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. І я ўдзячная ўсім, хто вылучаецца і галасуе. Таксама дазвольце выказаць словы падтрымкі ўсім, хто ўжо зазнаў рэпрэсіі за ўдзел у кампаніі, новыя крымінальныя справы і пераслед блізкіх. Рэжым працягвае запалохваць і спрабуе сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу сваёй злачыннай уладзе.

Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс — чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі.

Каардынацыйная рада — неад'емная частка структуры дэмакратычных сілаў. Гэта платформа для спрэчак і дыскусіяў, якая дасць магчымасць беларусам уплываць на рашэнні сваіх лідараў. Каардынацыйная рада павінна адказваць на запыты беларусаў, абараняць іх інтарэсы. І мне б хацелася там чуць і бачыць розныя галасы, новыя ідэі і людзей з рознымі поглядамі. Мы — усе розныя, але ў нас адна мэта — свабодная Беларусь.

Дзякуй кожнаму з вас за падтрымку, вашую мужнасць і цярплівасць», — гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.

Каментары7

  • Так
    25.05.2024
    Скандальны цырк які часткова арганізавалі і ў якім кандыдуюць расейскамоўныя неамарксісты ды тншыя абаронцы расейскага (расейскай мовы, расейскай культуры, Расіі, расіян ці савецкіх сімвалаў).
  • Чаго маўчыць Ціханоўская?
    25.05.2024
    А дзе спачуванні Ціханоўскай аб'едзініцелю беларускай апазыцыі Хансу Георгу-Віку?
  • Лiтвiн
    25.05.2024
    выбары без назіральнікаў без роўных правоў выбаршчыкаў,
    я беларус, але ў мяне няма пашпарта, таму што я папрасіў азыль (пашпарты забiраюць) і таму не магу прагаласаваць.
    Гэта несправядліва, бо я бачу, што мяне падманваюць. Падманваюць і ў Беларусі і тут - у абодвух выпадках псеўдавыбары... Шкода..

    Чытаю незалежныя беларускія медыя, а асабліва каментары і бачу цкаванне з усіх бакоў тых хто прытрымліваецца думкі, што гэтыяыя выбары не з'яўляюцца дэмакратычнымі, у каждым разе яны не адлюстроўваюць  большасць беларусаў якія жывуць за мяжой

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць