Меркаванні1313

Палітыка справа можа і брудная, але месца маральным нормам ёсць і ў ёй. Развагі да кейса Азарава

Давялося ўчора ўвечары паглядзець пасяджэнне камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, на якой разглядаўся кейс Аляксандра Азарава з ягонай рассылкай. Мяне там моцна і непрыемна ўразіў адзін з апраўдальных аргументаў, што, маўляў, тыя людзі, калі падпісваліся на план «Перамога», ад пачатку ішлі на рызыку і былі да яе гатовыя, а таму калі ім нешта ў гэты бот шлеш, то гэта сустрэне з іх боку разуменне. Таму, маўляў, і праблемы з парушэннем бяспекі няма — людзі ведалі, на што ішлі. Але ж гэта мяшанне бобу з гарохам, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Аляксандр Азараў

Аргумент не толькі дзіўны, але і надзвычай цынічны.

Па-першае, рэаліі траўня-чэрвеня 2021 года, калі запускаўся чат-бот плана «Перамога», і рэаліі траўня 2024 года, калі праз яго праводзілася рассылка — дзве вялікія розніцы.

А па-другое (і гэта самае галоўнае) — гатоўнасць любога чалавека, нават самага-самага ахвярнага, да рызыкі зусім не ўніверсальная: у адным выпадку ён гатовы рызыкаваць і ставіць на карту нават сваё жыццё, а вось у іншым — катэгарычна не.

Залежыць ад вялікага мноства фактараў: маштабнасці задачы, даверу да арганізатараў і веры ў патрэбнасць ды карыснасць справы, у імя якой робіцца ахвяраванне, агульнай грамадскай атмасферы і г. д.

У гэтай сувязі мне ўспамінаюцца размовы з нябожчыкам Уладзімірам Ляхоўскім ужо ў самым канцы ягонага жыцця. Актыўныя пратэсты тады былі ўжо задушаныя і ішла хваля рэпрэсій, але што яны дасягнуць аж такога маштабу, тады яшчэ не верылася. Прынамсі, мы на гэтыя тэмы паміж сабой яшчэ жартавалі.

Я, помню, жартам казаў, што за Валодзеву папулярызацыю бел-чырвона-белага сцяга ў 2020‑м яму ў новай Беларусі будзе яўна належаць ордэн, вось толькі для пэўнасці трэба яшчэ адсядзець прынамсі 15 сутак. Ён аджартоўваўся цытатай, што «я согласен на медаль».

Увогуле ж чым далей, тым усё больш рабілася не да жартаў: прынамсі звальненні па палітычных матывах пашыраліся ўсё больш і больш, ды і пайшла ўжо хваля затрыманняў не толькі нейкіх ключавых асобаў і тых, хто трапіў у рукі сілавікоў непасрэдна падчас нейкіх акцый, але і за старыя грахі: пачыналася, карацей, усё тое, што мы назіраем да гэтай пары.

Валодзя ў такой сітуацыі стараўся паводзіць сябе максімальна асцярожна і асабліва не высоўвацца. Не тое каб цалкам лёг на дно і сцішыўся, але, напрыклад, каментары пра той жа сцяг даваў ужо не ўсім і не пры любой нагодзе, ды і ўвогуле, як той казаў, фільтраваў базары.

Я яму казаў, што гэта правільна, канешне, але ў прынцыпе, калі ўжо пайшла такая п'янка, то наўрад ці ўдасца адсядзецца: ягоныя артыкулы і інтэрв'ю ў 2020‑м друкаваліся і перадрукоўваліся ці не ва ўсіх незалежных выданнях, шэрыліся па чатах ды каналах. Таму, казаў, калі пачнуць сапраўды грэбсці ўсіх, хто тады засвяціўся, то цябе не мінуць.

І ён мне тады, памятаю, сказаў прыблізна такое:

«Гэта зусім іншае. За свае кнігі і артыкулы я гатовы адказваць. А калі давядзецца, то за гэта і пацярпець без нараканняў. Больш таго, артыкулы я буду і цяпер пісаць ды па магчымасці друкаваць, бо ведаю, што гэта дасць плён і карысць калі не цяпер, то пасля. А вось чаго мне зусім не хочацца — гэта сесці ці пацярпець іншым чынам проста здуру, за нейкую нікому і ні для чаго не патрэбную херню. І вось гэтага я буду ўсімі сіламі пазбягаць».

Дык вось Азараў сваёй рассылкай гэта якраз і зрабіў — людзей, якія гатовыя былі рызыкаваць сабой, бачачы перад сабой высокія мэты, паставіў пад патэнцыйны ўдар з-за херні. Натуральна, іх не пытаючыся.

І гэтаму няма ніякага апраўдання. Палітыка можа і брудная справа, але гэта не значыць, што ў ёй зусім няма месца маральным нормам.

Каментары13

  • ЗаШвабоду!
    24.05.2024
    Все правильно, несоблюдение гендерных квот должно караться по всей строгости закона!        
  • Нельга падстаўляць людзей
    24.05.2024
    Цалкам згодзен з аўтарам артыкула ў гэтым пытанні.
    Людзі гатовыя рызыкаваць каб скінуць Лукашэнку, а не на тое, каб нейкі там Азараў , седзячы ў бяспецы,
    паставіў іх пад патэнцыйны ўдар з-за херні. Натуральна, іх не пытаючыся.
  • Я
    24.05.2024
    Чамусьці пакуль ніхто не параўноўвае гэты выпадак з абсалютна ідэнтычным год таму, калі байсол рабіў рассылкі дзясяткам тысяч людзей. І гэны кіраўнік таксама казаў што ўсё правільна яны зрабілі, і будуць так рабіць далей, і ніякіх законаў яны нібыта не парушаюць (якраз парушалі як мінімум у Еўропе, GDPR). Адна шайка. Адкуль яны ўсе бяруцца?

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула5

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася7

«Не ведаю, як у тым пансіянаце мог бы хтосьці выжыць». Што расказваюць у вёсцы ў Кіеўскай вобласці, дзе загінулі 37 чалавек

«Шахеды», якія ляцяць на Кіеў, могуць працягваць выкарыстоўваць для навігацыі беларускія станцыі мабільнай сувязі8

«Мы павінны былі ехаць гэтым жа маршрутам». Беларус цудам пазбег катастрофы ў Непале і страціў там сябра4

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?18

У Мінску на дарозе ўспыхнула пажарная машына4

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету5

Самыя дарагія гарады Еўропы для куплі кватэры10

На Беларускай чыгунцы не хапае вагонаў-платформаў. Прычына — вайсковыя перавозкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула5

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць