Грамадства22

Брат Вітольда Ашурка расказаў пра апошнія гады жыцця маці і размову з ёй перад смерцю

27 мая ў Бярозаўцы памерла Алена Міронаўна — маці палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў тры гады таму ў шклоўскай калоніі. «Наша Ніва» пазваніла Андрэю Ашурку, брату Вітольда, і распытала пра апошнія гады жыцця жанчыны.

Фота: «Радыё Свабода»

На пытанне пра тое, як ён, Андрэй адказвае коратка: «Як ёсць». 

Апошнія тры гады жыцця маці, кажа Андрэй, былі псіхалагічна цяжкія: «Трэба ўлічваць яе гады — сёлета 13 мая ёй споўнілася 86. Яшчэ да выбараў [2020-га], ды і адразу пасля іх яна перажывала за нас з Вітольдам: казала, маўляў, вы ж ведаеце, з кім звязваецеся, яны зладзеі і ўсякае можа быць. 

Пасля забойства Вітольда, пасля пахавання яе псіхалагічны стан быў благі, мела нервовы зрыў. Яна часта хадзіла на могілкі — добра, што ёй было недалёка хадзіць».

Андрэй разважае, што наўрад ці яго маці здолела адысці ад падзей 2021-га, калі адзін яе сын загінуў, а іншы быў вымушаны эміграваць. Хутчэй, жанчына проста звыклася з гэтым:

«Кожны раз як мы стэлефаноўваліся, яна казала мне, каб мы [з сям’ёй] ні ў якім разе не вярталіся ў Беларусь — маўляў, не едзьце, бо вы прыедзеце, вас арыштуюць і вы скончыце тым жа чынам, як Вітольд. Як ты адыдзеш, пахаваўшы сына?

Паўтара года таму, у снежні, яна паслізнулася і зламала шыйку сцягна. Першыя некалькі месяцаў пасля гэтага яна не ўставала з ложка, а потым неяк навучылася хадзіць — на саначках, на мыліцы. Па доме яна хадзіла, але ўжо на могілкі ніяк не магла схадзіць, нават на балкон ёй было цяжка выйсці». 

Месяц таму Алена Міронаўна перанесла мікраінсульт, а за некалькі дзён да смерці вярнулася дахаты з бальніцы. Здавалася, жанчына адчувала сябе добра — не было праблем з маўленнем і памяццю, але пасля вяртання яна пражыла толькі некалькі дзён. Андрэй мяркуе, што адно наклалася на іншае: псіхалагічны стан, хваробы і гады.

У жанчыны была добрая сядзелка, якая глядзела яе дзень і ноч, да яе часта прыходзілі сяброўкі і знаёмыя. Кожны раз, калі ў маці былі госці, Андрэй з ёй стэлефаноўваўся па відэасувязі — гутаркі былі доўгія, па гадзіне. Ён планаваў такую гутарку і 27 мая, у дзень, калі жанчына памерла.

Андрэй згадвае апошнюю размову з маці: «Яна адразу сказала, каб толькі не ехалі ў Беларусь. Нармальна пагутарылі — пра жыццё, пра сёе-тоё, што чуваць. Ёй хацелася, каб ёй замянілі тазасцегнавы сустаў, тым больш што мы стаялі на чарзе [на аперацыю]. А я казаў, што часам ён не прыжываецца, ды ў яе і гады не спрыяюць. А яна: «Ты што, быў на маіх хрэсьбінах?» Вядома, не быў.

Потым казала — што за доля, давядзецца паміраць адной. Як ведала. Суцяшаў яе: «Ты ж не адна, каля цябе сядзяць людзі, якія свой час трацяць на цябе». І тады яна казала, што сапраўды ёй не даюць сумаваць, шмат хто да яе прыходзіць. Пазітыўна пагаварылі, як звычайна, бо трэба ж неяк падтрымаць матулю».

Мужчына не хавае — вельмі хочацца прыехаць у Беларусь на пахаванне маці, неяк развітацца з ёй. Але ён разумее, што гэтым парадуе мясцовых сілавікоў, і на такі крок ісці не варта. Таму можа развітацца з ёй толькі словамі:

«Я спадзяюся, што мы выраслі не самымі кепскімі людзьмі. Магу толькі сказаць — дзякуй табе, мама, за ўсё, што ты для нас з Вітольдам зрабіла, і прашу прабачэння, калі, можа быць, мы цябе пакрыўдзілі, бо ўсякае ў жыцці было. Зямля табе хай будзе пухам. Ты ўжо са сваім сынам, табе ўжо лягчэй, табе, як і яму, ужо нічога не баліць, толькі спакой».

Алена Міронаўна Ашурак будзе пахаваная ў Бярозаўцы.

@nashanivanews Памерла мама палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у турме #политзаключенные #беларусь #витольдашурок #нашаніва #беларусь #беларускітыкток ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Ёсік
    29.05.2024
    Няўжо, паскуднікі, забіўшы сына гэтай жанчыны, вы сталі больш шчаслівымі, заможнымі? Вельмі дрэнна, калі бацькі хаваюць сваіх дзяцей, ды шчэ ў сталым вяку.
  • Влад
    29.05.2024
    Ёсік, видите ли какая штука - лукашисты готовы за свои интересы убивать, а змагары на что готовы? Под веником сидеть? Хоть забастовали, нет, кормят вс/ эту наволочь.

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду3

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш4

Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну17

У Беларусі ўжо +30°С

«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну3

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Інстытут беларускае мовы запусціў незалежны «Корпус беларускіх тэкстаў», які збірае лексіку, якая не трапляе ў афіцыйныя базы праз цэнзуру2

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду3

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць