Каментары да артыкула

На літоўска-беларускай мяжы памежнікі застрэлілі кантрабандыста

  • Acab
    02.06.2024
    Чарговая крывавая ахвяра дзяржаўнае сквапнасьці.
    Requescat in Pace
  • Acab
    02.06.2024
    Нават калі і так было, як ў мэханістычна перапісанай ментаўской справаздачы, чалавек ні ў чым ня вінаваты, шкоды нікому не рабіў, ехаў ў сваіх гандлевых справах, а пераехаць аднаго з нападнікаў хацеў ў мэтах самаабароны.
    Але так ня было, ніколі ня бывае адпаведна словаў міліцыі.

    А цяпер, чытач, прайдзі маральны тэст. Ці зменіцца тваё стаўленьне да забойства, калі памяняць міліцыю (памежнікаў, я ня знаюся ў гатунках) Летувы на міліцыю РБ і наадварот.
    Як так, зьменіцца, тады... з рэшты, варушы ўжо мазгамі, чытач.
  • Не галасі!
    02.06.2024
    Acab, калі "не знаешся ў гатунках", то не лезь на кухню, кухар ты наш смелы.
    "справаздача мянтоўская, не ведаю што там было, але мая пастанова такая..."
    Самому не смешна, ад таго што тут напісаў?
  • Acab
    02.06.2024
    Acab, нехта паставіў палец дагары.
    Абдымаю, братка. Нават калі ты сястрычка, абдыму ўсё адно
  • Acab
    02.06.2024
    Ну а цяпер крыху пра тытунёвы акцыз, хочаце, сябры?
    На эканоміксе малююць графікі з амаль стырчовымі функцыямі і тлумачаць, як эластычнасьць паводле цаны амаль ня зьніжае попыт на тытуні (алькаголі і нешта там яшчэ, што лічыцца шкодным дзеля працаздатнасьці прыгоннага люду).
    І сапраўды, гэта так, ўзалежненыя паляць, як не задзяры акцыз.
    То бок акцыз ня ўплывае? Ўплывае. Спажыўцы тытуню меней ядуць, адпачываюць, трацяць на адпачынак, самаразьвіцьцё, бо папіросны акцыз зьядае іхія рэсурсы.

    Далей ў нас выдуманае злачынства кантрабанды, бяз шкоды і пацярпелых.
    Але чаму ўзьнікае кантрабанда тытуню? Ну праз акцызы, забароны і абмежаваньні (таямніцу здраджу, што займаюцца кантрабандай найболей... адказныя за супрацьдзеяньне кантрабандзе дзяржаўныя асобы. Ігэта не крухмальны старшыня калгасу такіх прызначыў, гэта паўсюль, дзе дзяржаўнае рэгуляваньне і прахібіцыі стварылі ўмовы ўзьнікненьня кантрабанды).
    Але згаданы выпадак - забіты шараговы непасадовы кантрабандыст, цяжкім мазалем(так, чытач, кантрабандыская доля нясалодкая) нес карысьць (так, абыход акцызнага крадзяжу - карысьць спажыўцу) людзям і сабе, ён як зь песьні Народнага Альбому, не дапамагла на сэрцы наколка, ключы і іголка ды кажанавы крылы. Пракрусты падкарацілі мінака пад стандарт ложка
  • Acab
    02.06.2024
    Не галасі! , мне гатункі злачыннае гіерархіі, хто на якіх дарогах запыняе пілігрымаў, ў якога колеру анучы загарнуты і праз колькі гадоў наездаў дапускаецца да смактаньня з прымусовае піраміды Понцы салідарнае пэнсыйнае цыцкі да аднаго месца. Каму трэба знацца, каб дакладна аддаваць падчас сустрэчы вайскавое прывітаньне з тае рукі, пачынаючы ад сэрца ў бок сонца, той няхай гатункі вывучае.
    А я ведаю, што бясшкодныя дзеяньні ніякія не злачынствы, што б ня пісалі ў загадах статутаў-канстытуцыяў. І ведаю, што перашкода бясшкодным дзеяньням (зноў жа - незалежна ад дэлірыю статутаў і канстытуцыяў) гэта злачынства.
    І я пасьлядоўны ў сваіх перакананьнях, не мяняю стаўленьне ў залежнасьці ад колераў анучаў, і пасьлядоўна тут перадаю, вам таксама, што як і да чаго.
  • бабруйчанін
    02.06.2024
    Acab, Усе так Згодзен Трапна ..Дадам яшче прыклад тытунь в Украіне каштавал танней чым у рБ Пасля пад " сурдзінку эуракаштознасцей" рынка акцыз сацыальны..Зараз кошт 2.5 €$ яшче " эўропу" ні дагналі..Тытуневыя фабрыкі належаць сусветным замежным 2 ці 3 .манапалістам.Аб " картэльных змовах" лабістах.антыманапольнам заканадаўстве ніхто ні ўзгадвае...Адсюль кантрабанда на дзяржаўнам узроўне..Таму адзіночак індывідуалістаў " прэсуют" і..стрэляюць
  • Максим Дизайнер
    02.06.2024
    Acab

    Так "мянты" же литовские. Ты про эти "гатунки", ворье памяркоунае?Накатал две сказки пра мянтоу в параноидальном бреду. Иди лучше проспись от своей вонючей лидской пивной жижи.
  • бабруйчанін
    02.06.2024
    Максим Дизайнер, ??Ад " очка" залежнасці пазбавілся ?? Але " жыжа" засталась )) Працуй над сабой долчэгабана
  • бабруйчанін
    02.06.2024
    Мабыць ні было дамоўленнасці з гэтай сменай дзслужбы аховы мяжы летувіскай..Нейкі анархіст індзівідуаліст
  • Літвін
    02.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Влад
    02.06.2024
    Чел заслужил смерти только потому что не остановился?
  • Acab
    02.06.2024
    Влад, забойцам службовыя ўганараваньні і выплаты дадуць, а справа замінецца.
    Але каб разгайдалася, каб грамадзтва не акцэптавала, а заўважна хаця ж абурылася, то выкапалі б, што забіты ў тэлефоне добрага караля не шанаваў [падстаў імя ў залежнасьці ад густу], падтрымліваў караля кепскага камэнтарамі[падстаў імя], шкарпэткі сьмярдзючыя не мяняў, жонцы здраджваў і такое ўсё.
    Гэта б высьветлілі сумленныя бюджэтныя журналісты дасьледвальнікі, такіх пры двары трымае кожны кароль, як дрэнны, так і файны
  • Не галасі!
    02.06.2024
    Паводле справаздачы свядомая спроба наўмыснага забойства альбо пагроза забойствам памежніку.

    Асаб, такім трэба ў тайзе жыць, а не там дзе людзі утварылі дзяржавы. Курцоў шчымяць паўсюль і слушна робяць. Сярод іншых метадаў падаткі і акцызы. Ня дзіва, што кожная дзяржава мае свае правілы. Ігнараваць іх, пагражаць забойствам памежнікам, толькі каб абабіць капейчыну на чужой бядзе - гэта Вам, Акаб, сапраўды, альбо ў тайгу, альбо ў наркамафію.
  • Acab
    02.06.2024
    Не галасі! , мне ілян маск пазычыў касмалёт інтэграваны з машынай часу.
    Зараз вы сядаеце ў яго, мы вам сьціраем памяць пра дпазытыўныя інструкцыі-загоны (права дужага) і адкручваем час назад да інцыдэнту.
    Вы назіраеце з космасу ў тэлескоп, што адбылася, хто на каго напаў, а хто бараніўся (запэўняю вас, пра спробу наезду, якую ў абсталінах самаабароны ня лічу злачыннай, міліцыя выдумала бо падстрэліла чалавека), і ўцякаў
  • Не галасі!
    02.06.2024
    Acab, бо ўсё табой напісанае не больш як фантазіі.
  • Acab
    02.06.2024
    Не галасі! , якія фантазыі, касмалёт-тайммашын чакае на вас, спытайцеся Маска асабіста, ён мне пазычыў. Зара сьледчы досьлед зьдзейсьнім, каб вы не бедавалі праз адсутнасьць ў тайзе пракрустаў-памежнікаў
  • Спачуванні
    02.06.2024
    Забілі чалавека за цыгарэты... Уяўляю, як бы наша эмігранцкая набрыдзь, якая ў Жмудзі атабарылася, пачала слінай пырскаць, калі б тое ў Беларусі адбылося. А тут абліжуць і скажуць, што ўсё правільна зрабілі.
  • 2345
    02.06.2024
    Всё правильно сделали, другим наука будет. Думал шастать и за это ничего не будет. Молодцы!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць