Грамадства88

«На БДУ прыходзілі спісы тых, хто падпісваўся ў 2020-м за дэмакратычных кандыдатаў. Большасць звальнялася моўчкі»

«Наша Ніва» пагутарыла з экс-дацэнткай БДУ Розай Турарбекавай пра нядаўні зліў кіберпартызанаў, які раскрывае маштаб рэпрэсій у галоўным беларускім універсітэце.

Галоўны корпус БДУ. Фота: «Наша Ніва»

Для Розы інфармацыя ад кіберпартызанаў — чарговае пацверджанне сітуацыі ў БДУ, якая ёй добра знаёмая: «Катастрофа, што здарылася з вышэйшай адукацыяй і навукай, была для нас бачная, але, на жаль, у нас не было прамых доказаў і статыстыкі рэпрэсій. Таму я ўдзячная кіберпартызанам, што яны на прыкладзе БДУ паказалі маштаб рэпрэсій ды яшчэ прад’явілі сведчанне пра рэпрэсіі ад рэктара і прарэктара БДУ».

Роза ўспамінае, што першымі ў БДУ пад пераслед трапілі студэнты, рэпрэсіі ў адрас выкладчыкаў спачатку не былі масавымі. Але па меры разгортвання рэпрэсій усё змянілася.

Турарбекава — адна з заснавальніц Вольнага прафсаюза БДУ. Яна згадвае, што на той час арганізацыю не атрымалася зарэгістраваць і на яе чальцоў пачаліся ганенні. Але прафсаюз усё роўна працягнуў працаваць і збіраць інфармацыю пра рэпрэсіі ў БДУ.

«Масавыя звальненні пачаліся ў лістападзе 2021-га, тая хваля працягнулася да студзеня-лютага 2022-га. Было тры групы супрацоўнікаў пад пагрозай. Першых проста звальнялі, другім рабілі папярэджанне, але было зразумела, што цягам часу іх звольняць. Трэцяя група атрымлівала проста папярэджанне.

Мы даведаліся па сваіх каналах, што ва ўніверсітэт прыйшоў вялікі спіс і па ім пачалі працаваць ва ўсіх структурах універсітэта. На той час людзі ўжо былі настолькі напужаныя, што не ўсе паведамлялі пра ціск. Тым не менш, да нас прыходзіла шмат паведамленняў пра рэпрэсіі практычна з усіх факультэтаў», — адзначае Турарбекава.

Большасць з тых, каго звольнілі, былі вымушаныя напісаць заяву па згодзе бакоў. Роза была сярод тых, каго вымусілі пакінуць БДУ такім чынам.

Вось што яна расказвае пра адзін з інструментаў запужвання:

«Калі вы не падпарадкоўваецеся і не пішаце заяву, уключацца праваахоўныя органы, і чалавеку будзе пагражаць адміністрацыйны арышт ці нешта горшае. Тых людзей, хто працягваў змагацца за свае правы, саджалі па крыміналках. Ёсць выпадкі, калі на асобных выкладчыкаў ціснулі і яны двойчы ці тройчы траплялі на Акрэсціна, да іх прыходзілі кадэбэшнікі. Ціск і пагрозы былі жахлівыя, тым больш што для людзей гэта была стрэсавая сітуацыя.

Спісы гэтых людзей прыходзілі на факультэты, па нашай інфармацыі тая хваля закранула каля 100 чалавек. Дакладна сказаць не можам, бо мы самі гэтыя спісы не бачылі, нам пра іх расказвалі тыя, хто іх бачыў. Звальненнямі займаліся дэканы факультэтаў ці іх першыя намеснікі па вучэбнай працы — як мінімум, так было на ФМА».

Рэктарат БДУ. Фота: «Наша Ніва»

На думку Розы, спісы прыходзяць з Камітэта дзяржбяспекі, і ў першую чаргу яны заснаваныя на інфармацыі з Цэнтрвыбаркама пра тых, хто падпісваўся ў 2020-м за дэмакратычных кандыдатаў.

Восенню 2023-га пераследавалі людзей, якія ўвогуле не праяўлялі пратэсную актыўнасць. Адзінай іх актыўнасцю быў подпіс за кандыдатаў, а гэтыя подпісы тады здавалі ў Цэнтрвыбаркам. Пазней Розе паведамлялі, што так і ёсць, але дакументальных сведчанняў пакуль няма, акрамя словаў сведак.

Самі спісы на звальненне знайсці складана.

Але кіберпартызаны знайшлі галасавое паведамленне, дзе рэктар БДУ Андрэй Кароль пацвярджае, што рэпрэсіі ў БДУ закранулі каля 500 супрацоўнікаў.

Звальненні ў БДУ працягваюцца, звычайна гэта адбываецца ў пачатку ці ў канцы навучальнага года, калі ў супрацоўнікаў заканчваюцца кантракты. Людзям паказваюць паведамленні пра непрацяг кантракта, на якіх стаіць подпіс прарэктара па бяспецы Яраслава Чаркаскага. Турарбекава мяркуе, што можа быць яшчэ адна хваля звальненняў, прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

З-за маштабных звальненняў на некаторых факультэтах зніклі цэлыя кірункі навуковай працы, некаторыя спецыяльнасці давялося перафарматаваць: напрыклад, на ФМА закрылі кафедру еўрапейскага прыватнага права.

Гэта датычыць не толькі БДУ, Турарбекава спасылаецца на падобныя звесткі з Акадэміі навук, Лінгвістычнага ўніверсітэта, БНТУ, БДУІРа, рэгіянальных універсітэтаў. 

Навукоўка адзначае, што звальнялі каштоўных спецыялістаў, але людзі баяліся казаць пра гэта публічна. Большасць моўчкі сыходзіла з БДУ, бо яны баяліся прыцягнуць да сябе хоць нейкую ўвагу.

«Апошні раз я чула пра звальненні восенню 2023-га. Гледзячы па запісе, які атрымалі кіберпартызаны, з пачатку рэпрэсій звольнілі каля 500 чалавек, усё адбывалася паэтапна.

Звальненне выкладчыка за публічна праяўленую палітычную пазіцыю — гэта адзін з цяжкіх відаў рэпрэсій у акадэмічнай супольнасці, рэпрэсіі — гэта не толькі арышты і расстрэлы», — заўважае Роза.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • хваля
    05.06.2024
    Беларус, што прапануеш?
  • Valadzimir
    05.06.2024
    Беларус, гы-гы, які гераічны "пук" у лужыну. "Так" адказваюць, калі ведаюць, што рабіць далей. А белоруссы НЕ ведаюць, нават тэарэтычна, што ім рабіць далей, таму што несуб'ектныя правінцыялы без гісторыі.
  • Беларус
    05.06.2024
    хваля, за аднаго беларуса 10 iхнiх фашыстаў.

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць