Грамадства

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Былая дацэнтка БДУ, гісторык і палітолаг Роза Турарбекава ў сваім тэлеграм-канале падзялілася інфармацыяй, як у сучасных умовах змянілася сістэма вырашэння кадравых пытанняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Па яе звестках, на кожным факультэце цяпер заснавалі спецыяльную камісію, якая вырашае, заключаць з супрацоўнікам кантракт ці не.

«Калі раней пытанне аб прыёме на працу вырашалася праз умоўны конкурс, абмеркаванне вынікаў працы на пасяджэнні кафедры, далей вучоным саветам факультэта і ўніверсітэта, то цяпер створана спецыяльная камісія, куды ўваходзяць дэкан, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і інш.», — піша Роза Турарбекава.

На яе думку, стварэнне такіх камісій можна лічыць «інстытуцыяналізацыяй рэпрэсій», бо іх функцыя — праверка лаяльнасці супрацоўнікам улады. Само ж іх існаванне — «увасабленне «кругавой парукі», «даносніцтва» і іншых мярзотаў».

«Мала таго, што БДУ пад кантролем і кадравая палітыка ў руках рэктара па бяспецы (афіцэра КДБ). Мала ўсялякіх «смотрящих» на кожным факультэце. Мала таго, што загадчыкі кафедры цяпер пазбаўленыя ўсякай магчымасці прымаць на працу спецыялістаў. Цяпер стварылі спецыяльную камісію», — канстатуе Турарбекава, лічачы гэта вынаходніцтвам рэжыму Лукашэнкі.

Пацвярджэнне існавання такіх камісій на факультэтах БДУ «Наша Ніва» атрымала і з іншых крыніц.

Афіцыйна яны называюцца атэстацыйнымі камісіямі і, адпаведна назве, апрача вырашэння пытанняў аб прыёме на працу новых супрацоўнікаў займаюцца і атэстацыяй ужо наяўных. Прытым самастойнасці нават у межах факультэта гэтыя камісіі не маюць, паколькі ў іх пасяджэннях, па нашых звестках, звычайна бяруць удзел прарэктар БДУ і прадстаўнікі Упраўлення па рабоце з персаналам універсітэта.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі выпусціць новы падручнік па філасофіі, хоць і стары «якасна падрыхтаваны»

У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс

Што адбывалася на апошнім паседжанні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы — вытрымкі з пратакола

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць