У Пінску хлеб выгружаюць так, што адахвочваюць яго купляць ВІДЭА
Чытач выдання «Анлайнер» прыслаў у рэдакцыю відэа, на якім бачна, як выгружаюць хлеб у адной з пінскіх крамаў. З санітарнага пункту гледжання да працэсу ўзнікаюць пытанні.

Скрыншот з відэа
Як можна заўважыць, пальчаткі рабочага, мяркуючы па іх колеры, далёка не першай свежасці, а менавіта імі ён бярэ боханы.
Да таго ж перакладае ён іх у звычайны спажывецкі вазок, у якім звычайна возяць сумкі, іншыя прадукты, часам і дзяцей у абутку. Хлеб пры гэтым без упакоўкі, а вазок наўрад ці папярэдне дэзынфікаваны.
Аўтар відэа адзначыў, што такое стаўленне да санітарных нормаў недапушчальнае, і заявіў, што сам ён такі хлеб есці б не стаў.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары