Здароўе88

Сутаргі, кома і смерць — калі звычайная вада можа стаць смяротна небяспечнай

Пітная вада мае рашаючае значэнне для прадухілення абязводжання арганізму, але яе празмернае спажыванне на працягу кароткага перыяду часу можа прывесці да праблем са здароўем.

bottled water бутыляваная вада бутилированная вода
Фота: Khatawut Chaemchamras / Vecteezy

Аб тым, што пітная вада ў вялікай колькасці можа стаць прычынай інтаксікацыі, піша The Wall Street Journal. Гэтая праблема не так вядомая, як абязводжванне. Спецыялісты адзначаюць, што сімптомы воднай інтаксікацыі нагадваюць цеплавы ўдар, што абцяжарвае пастаноўку правільнага дыягназу.

Наступствы празмернай гідратацыі могуць прывесці да сур'ёзных праблем са здароўем пачынаючы ад млоснасці, дэзарыентацыі і ванітавання аж да сутаргаў і смерці.

У чым прычына? Як тлумачаць вучоныя, калі чалавек за кароткі прамежак часу выпівае шмат вады, то гэта можа прывесці да гіпанатрыеміі — зніжэння канцэнтрацыі ў крыві натрыю (аднаго з электралітаў, які дапамагае збалансаванню вадкасці ў крыві).

Гэтае захворванне надзвычай небяспечнае з прычыны сваёй непрадказальнасці і імклівасці. Найбольш цяжкім яго ўскладненнем з'яўляецца ацёк галаўнога мозгу, што выклікае сутаргі, кому і смерць.

Спецыялісты нагадваюць, што ныркі чалавека могуць перапрацаваць адзін літр вады за гадзіну. Калі чалавек выпівае больш, то рызыка разбаўлення электралітаў у крыві істотна ўзрастае.

Да гіпанатрыеміі можа прывесці дрэнная функцыя нырак, сардэчная ці пячоначная недастатковасць. Таксама ўзровень натрыю могуць знізіць некаторыя антыдэпрэсанты ці абязбольваючыя.

На пытанне, колькі ж трэба выпіваць вады, дактары адказваюць так — столькі, каб прагнаць смагу. Рэкамендацыі аб тым, што ў сярэднім даросламу чалавеку патрабуецца каля двух з паловай літраў вады ў дзень (уключна вадкасць, што ўтрымліваецца ў ежы) на самой справе адносіцца да здаровага чалавека, які жыве ў мяккім клімаце і вядзе неактыўны лад жыцця.

Патрэбнасць чалавека ў вадзе залежыць шмат ад якіх параметраў — полу, узросту, вагі, фізічнай актыўнасці, кліматычных умоваў.

Пачуццё смагі ў чалавека, па словах спецыялістаў, мяняецца з узростам, з-за гэтага становіцца складаней вызначыць, колькі піць вады. А людзі, якія займаюцца фізічнымі трэніроўкамі, павінны папаўняць страты вады і солі, выпіваючы ваду з дадаткам электралітаў і спажываючы салёныя закускі.

Калі вы лічыце, што ў вас водная інтаксікацыя, лепш за ўсё неадкладна звярнуцца па дапамогу да спецыяліста, які ацэніць ступень сур'ёзнасці з дапамогай аналізаў крыві і гісторыі хваробы, уключаючы лекі, што вы прымаеце, наяўныя праблемы са здароўем і фізічную актыўнасць.

У лёгкіх выпадках доктар можа проста парэкамендаваць абмежаваць спажыванне вады, у цяжкіх — прапісаць спецыяльныя лекі ці ін'екцыі натрыю.

Многія даследчыкі рэкамендуюць прытрымлівацца аднаго правіла для прадухілення гіпанатрыеміі:

не прымушайце сябе піць больш, чым патрабуе ваша смага.

Каментары8

  • Што
    08.08.2024
    Што пазытыўнага адбылося ў краіне цягам дня ?
  • Эдгарс
    08.08.2024
    Страх, схавай голаву у пясок, як усе хатаскрайнiкi, i жывi:)))))
  • Дэйсмас
    08.08.2024
    Патрабую працяг пра злоўжываньне паветрам

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год8

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць