Культура

Сігоў і Зелянкоўская з’явяцца ў спектаклі па Арлову

У лістападзе абяцаюць прэм’еру «Ордэна белай мышы» па аднайменным творы пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова. «Наша Ніва» даведалася падрабязнасці пра новы праект.

Пастаноўку па творы Арлова плануюць паказаць у пачатку лістапада. Фота: Тэатральная пастаноўка Ордэн белай мышы / Facebook

«Ордэн белай мышы» — першая пастаноўка для каманды, у якой ззяюць двое былых купалаўцаў — Ігар Сігоў і Святлана Зелянкоўская. Таксама ў праекце ўдзельнічае Андрэй Бардухаеў-Арол з гомельска-варшаўскага Team Theatre, драматург і актрыса Дзіяна Балыка, артыст і кампазітар Раман Арлоў, Уладзімір Ушакоў — былы кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску.

«Ордэн белай мышы» — гэта расказ-антыўтопія пра два лёсы, гісторыю пісьменніка без чытачоў і караля без падданых, дзе знойдуцца паралелі і з сённяшнім часам. Гэты твор апошнім часам папулярны сярод беларускіх тэатраў замежжа — у 2021-м «Вольныя купалаўцы» прэзентавалі па ім аўдыяспектакль.

Адзін са стваральнікаў праекта расказаў, што новая пастаноўка будзе збудаваная па прынцыпе «тэатра ў тэатры»:

«У спектаклі будзе дзве п'есы — акрамя расказа Уладзіміра Арлова «Ордэн белай мышы» мы паралельна пішам тэксты і каментары кожнага акцёра як асобы. Гэта яго ўспаміны, яго расказ пра сённяшні дзень, а таксама тое, што ён думае пра будучыню».

Паводле словаў суразмоўцы, твор Арлова — тэма для важнай гутаркі:

«Што мы рабілі ў мінулыя гады, у 2020-ты — гэта быў наш выбар. І Арлоў, калі пісаў гэты твор у 2001-м, прадказаў нашу будучыню. Цяпер нам цікава, як мы прайшлі гэты жыццёвы этап, што мы цяпер разумеем і чым займаемся, а таксама што мы думаем пра будучыню.

Не трэба замыкацца на тым, што было ў 2020-м. Зрабілі мы выбар, гэта адбылося. Але як мы жывем далей? Што робім, каб абараняць сваю пазіцыю? Што нас чакае?»

Прэм'еру спектакля плануюць у варшаўскім клубе Scena Chmielna, прыкладны час — пачатак лістапада. Пакуль што праходзяць анлайн-рэпетыцыі, бо ўдзельнікі каманды жывуць у розных гарадах, але ў кастрычніку ў Варшаве пачнуцца жывыя рэпетыцыі. Таксама ідуць перамовы па тым, каб паказаць праект у іншых польскіх гарадах і выехаць з ім на гастролі ў іншыя еўрапейскія краіны.

Прадстаўнік каманды тлумачыць — хацелася б, каб праект атрымаўся агульнадаступным і народным:

«Нам важна, каб гэты праект адбыўся праз удзел тых, каму гэта неабыякава — гаворка не толькі пра беларусаў, але і пра тых, хто ставіцца да Беларусі ці нашай культуры з разуменнем і жадае дапамагчы. Пакуль што праект ажыццяўляецца амаль без фінансавання. 

Падчас самога спектакля будзе інтэрактыўная камунікацыя паміж гледачамі і артыстамі, а таксама шмат нечаканых рашэнняў і эфектаў. Усё гэта можа дапамагчы зразумець, чаму мы цяпер знаходзімся тут і цяпер — напрыклад, у Варшаве — і што мы робім, каб наша жыццё было цікавейшым».

Адкрыты збор у дапамогу праекту — паўдзельнічаць можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
 

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі2

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі25

Майстар, які ўзнавіў крыж Еўфрасінні Полацкай, стварае ўнікальную серыю абразоў для касцёлаў Беларусі1

Больш за 100 тэлеграм-стыкераў прызналі «экстрэмісцкімі»4

Аўтобусамі «Мінсктранса» на Рыгу і Коўна можна паехаць ужо заўтра2

Будаўнікі метро пашкодзілі водаправод

Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі14

Экс-зорка «МанЮнайтэд» і зборнай Англіі выхоўвае сына з аўтызмам. З-за яго развёўся з жонкай і адмовіўся ад вялікіх грошай3

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі4

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць