Грамадства2525

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

На сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў Вільні адзін з галоўных расійскіх апазіцыянераў агучыў сваю версію наконт таго, чаму апошнім часам у Беларусі адбываюцца хвалі памілавання палітычных зняволеных.

Ілля Яшын

З залы прагучала пытанне: што беларуская апазіцыя можа зрабіць, каб уключыць у абмен сваіх палітвязняў. Ілля Яшын адказаў, што трэба праводзіць вялікія грамадзянскія палітычныя кампаніі і нагадваць пра лёсы палітвязняў. Ён згадаў Марыю Калеснікаву, якую мучаць за кратамі, і назваў яе вобразам сучаснай Беларусі.

«Усе кампаніі ў падтрымку палітвязняў, якія ініцыюе беларуская апазіцыя, будуць намі падтрыманыя. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць да гэтага ўвагу.

Больш за тое, цяпер я і мае калегі сустракаемся з рознымі прадстаўнікамі заходніх краін, у тым ліку на самым высокім узроўні. Вы ведаеце, што Юлія Навальная і Уладзімір Кара-Мурза ў апошнія тыдні правялі сустрэчы з прэзідэнтам Байдэнам, з прэзідэнтам Макронам і з канцлерам Шольцам. Юлія нядаўна сустракалася ў Канадзе, яе прымалі на самым высокім узроўні. Я вас запэўніваю, на кожнай гэтай сустрэчы гаворка ідзе ў першую чаргу пра палітвязняў. І ў тым ліку гучаць прозвішчы палітвязняў з Беларусі.

Мы са свайго боку робім усё для таго, каб у спісы наступнага абмену былі ўключаныя беларускія палітвязні нароўні з расійскімі. Зразумела, што гэта не так проста зрабіць, таму што не вельмі зразумела, што, уласна, Захад можа прапанаваць Лукашэнку ў абмен».

Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Фота Mikhail Metzel via AP

Яшын згадаў нядаўнія памілаванні, калі Лукашэнка адпускаў людзей партыямі па 30 чалавек.

«Як мне патлумачылі, ён літаральна абменьвае людзей на дэталі для самалётаў. У яго праблема з «Белавія», і яму трэба рамантаваць самалёт, яму патрэбныя нейкія дэталі, якія ён не можа атрымаць праз санкцыі.

І ён літаральна абменьвае жывых людзей на дэталі для самалётаў. Але зразумелая рэч, што ні Марыю Калеснікаву, ні Ціханоўскага, ні Бабарыку ні на якія дэталі ён не абмяняе. Ну, значыць, Пуцін хай на яго націсне. Яны там потым разбяруцца».

Каментары25

  • FF
    22.09.2024
    Калеснікава вобраз сучаснай Беларусі? Вобразамі сучаснай Беларусі павінны быць такія людзі, як Севярынец, Статкевіч, Дашкевіч. А Калеснікава вобраз «невероятной» часткі грамадства
  • Яшин
    22.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    22.09.2024
    Ага, канечне, Калеснікава як "вобраз Беларусі". Бо размаўляе на зразумелай ім, расейцам, мове. Не Дашкевіч, каторы адсядзеў некалькі тэрмінаў да 2020 года і зноў сядзіць, але Калеснікава.

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?8

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?8

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць