Меркаванні4646

Гурневіч Астапеню: Размаўляць па-руску гэта не выбар беларусаў, а навязаны выбар Масквы

Журналіст Дзмітрый Гурневіч у сваім тэлеграм-канале не пагадзіўся з меркаваннем беларускага сацыёлага наконт беларускамоўнай будучыні Беларусі і жаданнем пусціць моўнае пытанне на самацёк. 

Дзеці ў мілітары на вуліцах Мінска. Тэма вайны — адзін з рычагоў інфармацыйнага ўплыву і прапаганды Расіі на Беларусь.

У новым выпуску ТОКу Рыгор Астапеня падзяліўся сваім бачаннем нацыябудаўніцтва беларусаў, у якім выказаў меркаванне, што краіна ўжо не будзе беларускамоўнай, а беларусам варта даць свабоду і магчымасць зарабляць грошы, а не перавучваць і навязваць беларушчыну. Маўляў, усё вырашыцца неяк само, калі будуць роўныя ўмовы.

Гурневіча гэтыя словы Астапені вельмі здзівілі. Ён звяртае ўвагу на тое, што іх бацькам убілі ў галовы, што яны савецкія людзі – і многія ў гэта паверылі і прынялі, хоць зусім не хацелі гэтага. Інфармацыйны ўплыў і прапагандай сфарміравалі і любоў да Расіі.

@tokbelarus Каго беларусы бачаць новым прэзідэнтам? #Беларусь #лукашенко #президент #батька #беларусьновости #нашаніва ♬ transgender - &lt3

«Амаль уся Беларусь размаўляе па-расейску не таму, што яна так вырашыла. Гэта вырашылі за іх у Маскве, а мясцовыя рэнегаты зрабілі ўсё, каб іх перавучыць».

«Я не веру, што свядомасць фармуецца сама. Гэта заўсёды адбываецца ў кантэксце, які фармуецца ўладамі, СМІ, элітамі, абставінамі або выпадковасцямі. Але часцей акурат арганізавана, дзяржавай. Гэта садкі, школа, універсітэт», — перакананы журналіст.

Гурневіч лічыць заганнай думку, што сітуацыя свабоднага выбару ўсё адрэгулюе, бо ўтвораны вакуум неадкладна запоўняць больш падрыхтаваныя цэнтры ўплыву. Ён перакананы, што расійскія агенты ўплыву змогуць рэалізоўваць свае інтарэсы пры такой свабодзе лепш за беларусаў. 

«Калі б ніхто на беларускіх землях не займаўся адраджэннем у пачатку XX стагоддзя (па-сутнасці стварэннем), то не было б праз 20 год ніякіх беларускіх партый, арганізацый, суполак і ў выніку дзяржавы. Хай сабе васальнай, але арганізаванай адзінкі пад назвай Беларусь.

Як казаў святы Тамаш Аквінскі, калі нешта круціцца, то значыць, што нехта гэта крутанаў», — піша Гурневіч.

Гурневіч згаджаецца, што беларускамоўная Беларусь пры нашым жыцці гэта сапраўды ілюзія, але каб не знікнуць беларусам як нацыі, да яе варта імкнуцца, а не пускаць справу на самацёк, бо тады працэсам будзе кіраваць нехта іншы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары46

  • Жора
    13.10.2024
    Відавочныя ж рэчы. Той жа Астапеня, разам з кватэрай у Варшаве падобна даўно мае і польскі пашпарт, і каб атрымаць яго, у яго не было выбару, апрача як вывучыць і здаць польскую мову. А ў беларусы чамусці запісваюць усіх проста так, нат калі савок у галаве і двух слоў па-беларуску звязаць не можа. Не, даражэнькія, хочаце ў беларусы - найперш вывучыце беларускую мову. Хочаце не распусціцца ў іншых нацыях - захоўвайце як і перадавайце ў наступныя пакаленні. Толькі так гэта працуе ў доўгай перспектыве.
  • Немного истории
    13.10.2024
    Когда навязали? В конце 18- го века. Когда ВКЛ вошла в состав России. В 19- ом веке навязали. В 20- ом веке навязали. А вы где были? Ну, ладно не вы лично, а ваши предшественники? А они все проиграли. Теперь вы хотите все переиграть. Не получается? Ну, тогда белорусы не будут по вашим хотелкам переходить на мову.
  • Пытання наконт ілюзіі
    13.10.2024
    Колькі патрэбна часу за мяжой каб вывучыць мову замежную? Два тры года? Да пяті год. Калі паставіть загад на наступную пяцігодку 2025-2030 год 80% Беларусі перавесьці нэна бел мову. Шыльды, мяню у рэстаранах крамы ,усё. Школы універсытэты -выключна беларуская мова. Воплі ігнараваць. Ілюзіянысты.

Цяпер чытаюць

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі5

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць