«Як ягня выконваў іх «парады». Тэлефонныя махляры абдурылі Маляваныча
Акцёр і тэлевядучы Аляксандр Ждановіч, найбольш вядомы як Маляваныч з «Калыханкі», расказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, як неспадзявана стаў ахвярай тэлефонных махляроў.

«Мяне папярэджвалі, але я «трапіў» як дзіцёнак. Працуюць вельмі прафесійна. Звоняць па тэлефоне. Называюцца працаўнікамі банка. Кажуць, што была спроба з вашага рахунка зняць грошы. Для абароны трэба назваць гэта і гэта… Потым банкінг аказваецца заблакаваным.
І я галавой разумеў, што падобна на ашуканства. Але як ягня выконваў іх «парады». Усё вельмі хутка!
Калі спахапіўся — патэліў у банк. Сапраўдныя працаўнікі рахунак заблакавалі. Картку сказалі выкінуць. Але што там з грашыма… У панядзелак пайду разбірацца. Магчыма, я стаў лёгкім, як паветраны шарык…», — напісаў акцёр.
З-за гэтага інцыдэнту сарвалася мерапрыемства з удзелам Аляксандра Ждановіча. Вечарам 18 кастрычніка ён павінен быў у варшаўскім Беларускім моладзевым хабе правесці вечар батлейкі. Аднак махляры патэлефанавалі акурат тады, калі ён збіраўся туды ехаць.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
умеюць апрацоўваць
магу парачку (іх было куды больш) і сваіх жыццёвых гісторый расказаць.. свякроў перасылае неяк мне па Вайберы папярэджанне аб махлярах.. я адказала нешта кшталту - мне-то навошта? я ж быццам не падуладная.
праз пару дзён дазнаемся, што развялі на грошы свякроў (ці чытала яна сама тое папярэджанне?).. пералічыла махлярам ледзь не палову рахунка.. пералічыла б пэўна і больш, калі б свёкр не спыніў. у нейкі момант ён адцягнуўся ад тэліка ) і падумаў, што жонка надта доўга (доўга яе апрацоўвалі) з некім размаўляе.. і гэта. Ахтунг! свякроў досыць разумная, разважная і ўсё такое, але.. ну вось умеюць развесці махляры…
асабліва махляры актывізуюцца ў ліхія часы. такія, як зараз. відавочныя рэчы кажу)
шчэ гады 2 таму надакучвалі і мне. больш пасля таго (цьху-цьху) ніхто не тэлефануе )
неяк на працы чарговы раз тэлефануюць.. нешта коратка адказала, паклала слухаўку і вылаялася:«ідзіце ў )-!-( () |¯| Ɣ , машэннікі»
калега, што сядзела бліжэй да мяне, пачуўшы, сказала: «*****, ты што? мы зараз цябе паслухаем і будзем рабіць, як ты)» (машэннікі тады ўсіх дасталі. не толькі мяне) кажу: «ты што – так дрэнна думаеш пра мяне? я спачатку паклала слухаўку, а потым ужо паслала іх» пасмяяліся)
ПС. Люблю іх дапякаць. Звычайна яны абкладаюць мяне матамі і кідаюць слухаўку. Але ж усё адно страшна што аднойчы яны мяне падловяць на стрэсе.