Грамадства33

Лукашэнка расказаў, што прадстаўнікі Захаду прыязджалі да яго пагаварыць пра Емен і Кітай

Падчас інтэрв'ю з Лукашэнкам журналіст Бі-бі-сі Стывен Розэнберг згадаў пра факт нядаўніх перамоў Лукашэнкі з прадстаўнікамі заходніх краін, пра што той сам гаварыў у мінулую суботу на «Дажынках» у Валожыне. І захацеў даведацца падрабязнасці — з кім яны былі і пра што.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

З кім менавіта вяліся тыя перамовы, Лукашэнка гаварыць катэгарычна адмовіўся — маўляў, гэта патрабаванне ягоных суразмоўцаў. Але размова, маўляў, была цікавая абодвум бакам, бо доўжылася ажно чатыры гадзіны. 

Гаворачы ж пра тое, што стала прадметам абмеркавання, Лукашэнка прадставіў сябе палітыкам сусветнага значэння, з якім прадстаўнікі Захаду нібыта спецыяльна прыехалі абмеркаваць геапалітычныя праблемы.

Ён з імі нібыта гаварыў з вышыні свайго багатага вопыту пра тое, што калі Захад дазволіць Украіне біць па Расіі дальнабойнымі ракетамі, то тады і Расія мае права паставіць магутную берагавую артылерыю еменскім хусітам, каб яны маглі тапіць заходнія караблі, і гэта будзе справядліва. Таму ён іх ад гэтага і засцярог.

Таксама нібыта з Лукашэнкам шмат гаварылі пра Кітай і ягоную ролю ў сучасным свеце. Ён таксама засцярог заходнікаў адносна іхняй цяперашняй палітыкі, якая, на ягоную думку, толькі спрыяе ўмацаванню саюзу паміж Кітаем і Расіяй. І ўвогуле, маўляў, заходнікі спазніліся на 15-20 гадоў, і цяпер Кітай ужо такі магутны, што перамагчы яго немагчыма. 

Пра Емен і Кітай Лукашэнка гаварыў ахвотна і шмат, а вось пра тое, што сярод іншага на той сустрэчы таксама абмяркоўваліся і ўнутрыпалітычныя праблемы ў Беларусі, згадаў толькі адной фразай, паміж іншым.

Розэнберг тады запытаў, ці азначае сам факт правядзення гэтых перамоў, што Лукашэнка зацікаўлены ў паляпшэнні адносін з Захадам, ён ахвотна ўзяўся разважаць пра тое, што ніколі і не быў за пагаршэнне, вось толькі Захад сам пайшоў на канфрантацыю, увёўшы санкцыі.

Рэагуючы ж на заўвагу журналіста, што санкцыі ўводзіліся ўсё ж не на роўным месцы, Лукашэнка выклаў фантастычную версію пасадкі ў Мінску вясной 2021 года самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце, паводле якой самалёт нават даляцеў да самай Вільні, «пакружляў над ёй», а пасля чамусьці па рашэнні саміх пілотаў вырашыў ляцець у Мінск.

Апытанка

Каментары3

  • Ёсік
    23.10.2024
    Надмагільны надпіс - Хлус Манюкавіч лукашэнка. Нездарма мазаічны шызафрэнія.
  • Йемен гришь
    23.10.2024
    Про Йемен и Китай. А потом говорит, что Колесникова могут навещать родители. Ха- ха. Врёт как дышит. Йемен заволновался.
  • Вітольд
    24.10.2024
    Стары брахлiвы таракан, які ўжо моцна запэцканы ў крыві беларусаў, украінцаў і падманутых ім жыхароў блізкага ўсходу, усімі шляхамі спрабуе напампаваць уласную значнасць. У выніку атрымліваецца эпічная лухта, супастаўляльная з трызненнем кліентаў псіхлякарняў. Але недзеяздольным праз гэта яго ніхто не прызнае, і адказваць за свае шматлікія злачынствы прыйдзецца.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць