Меркаванні1818

Чаму Лукашэнка так спяшаецца правесці выбары?

Валер Карбалевіч называе адразу некалькі фактараў, чаму Лукашэнка фактычна аб'яўляе датэрміновыя выбары.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка дагэтуль асцерагаецца пратэстаў?

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч кажа, што як бы дзіўна гэта ні гучала, але адзін з важных чыннікаў, чаму Лукашэнка спяшаецца правесці выбары, — гэта асцярогі перад апазіцыяй.

«Здавалася б, усё даўно задушана, апазіцыя масавымі рэпрэсіямі загнаная пад плінтус, але тым не менш Лукашэнка баіцца, што яна можа стварыць нейкія забурэнні, зноў арганізаваць пратэсты».

Карбалевіч звяртае ўвагу, што да наступных выбараў Лукашэнка прасядзіць у крэсле не 5 гадоў, а 4 гады і 4 месяцы. Фактычна гэта датэрміновыя выбары. Аналітык адзначае, што датэрміновыя выбары праводзяцца толькі ў выпадках, калі дзейны прэзідэнт не можа працягваць выконваць свае абавязкі.

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Яшчэ адным фактарам, чаму выбары прызначылі на студзень, Карбалевіч называе надвор'е. 

«Па логіцы Лукашэнкі, ладзіць пратэсты ўзімку не зусім камфортна».

@nashaniva Чаму Лукашэнка так спяшаецца? #лукашенко #выборы2025 #белорусы #минсксейчас #беларусьновости ♬ The Thing Is - Ty Simon

Спроба перагарнуць старонку

Другі важны момант, на думку Валера Карбалевіча, — жаданне Лукашэнкі хутчэй перагарнуць старонку ў адносінах з Захадам. 

«Ён хоча паказаць Захаду, што ўсе надзеі на тое, што ў Беларусі магчымыя нейкія дэмакратычныя змены, марныя і Захад мусіць змірыцца з той рэальнасцю, якая ёсць сёння ў Беларусі, і пачаць кантактаваць з чыстага ліста. Тым больш, што выбары гэтыя пройдуць ціха, без крыві, без трапляння кандыдатаў у прэзідэнты ў турму», — разважае аналітык. 

Жнівень 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Апроч гэтага, адсутнасць пратэстаў дазволіць казаць рэжыму, што і сам народ змірыўся, сядзіць задаволены і нікуды не лезе.

Ціхім пераабраннем Лукашэнка хоча павысіць узровень сваёй легітымнасці. 

«Ён казаў, што хоча ўдзельнічаць у магчымых перамовах па Украіне, якія могуць адбыцца ў наступным годзе. Лукашэнка хацеў бы падыйсці да іх у нейкім новым, больш прызнаным і легітымным статусе», — лічыць аглядальнік.

Закрыць пытанне з Ціханоўскай

Адначасова з гэтым, раннія выбары Карбалевіч называе намаганнем Лукашэнкі хутчэй нейтралізаваць Святлану Ціханоўскую. 

«Можна будзе гаварыць заходнім палітыкам, што няхай вы лічыце, што ў 2020 яна перамагла, але яе кадэнцыя заканчваецца з новымі прэзідэнцкімі выбарамі».

Святлана Ціханоўская. Фота: «Наша Ніва»

Чым раней выбары — тым маладзейшы кандыдат

Апошняя, даволі важная, прычына, чаму Лукашэнка спяшаецца, — гэта праблемы са здароўем.

«Таму чым раней пройдуць выбары, тым у лепшым фізічным стане ён на іх будзе. 

Вось па такой логіцы і адбылося гэтае датэрміновае прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў», — лічыць Валер Карбалевіч.

Апытанка

Каментары18

  • Сымон
    23.10.2024
    Разлікі на аднаўленне кантактаў з захадам на глебе міратворчасці альбо дэлігітымацыю Ціханоўскай ва ўмовах працягу саўдзела ў агрэсіі і працягвання масавых рэпрэсій - бессэнсоўныя. А вось версія з прызначэннем нечаканай і як мага ранейшай даты, каб ніхто не паспеў падрыхтавацца - вартая ўвагі. Але яна не выглядае досыць дастатковай. Імаверна нешта падштурхоўвала яшчэ, і гэтае нешта хутчэй за ўсё звязана з Крамлём і ягоным ціскам.
  • Міхась
    23.10.2024
    Ды банальна баіцца
  • Ботам
    23.10.2024
    Там ужо не тое, што "ў лепшым фізічным стане", а пытанне стаіць ці дажыве "кандыдат" да "выбараў".

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць