Свет44

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым

Мужчына схіліў да сэксу сваю дачку, калі той было 13 гадоў. Пазней ён стаў запрашаць знаёмых далучыцца да яго.

violence насілле насилие
У судзе падчас дачы паказанняў побач з дзяўчынай быў сабака, якія быў прадстаўлены судом для эмацыйнай падтрымкі ахвяры. Скрын відэа: france3paca / YouTube

Як піша Le Monde, сямейная драма пачалася ў 2019 годзе. Жыхар невялічкага гарадка Салернэ (Salernes, поўдзень Францыі) трымаў сваю прыёмную дачку пад поўным кантролем.

Ён меў доступ да яе сацыяльных сетак, даваў дазвол на сустрэчы з сябрамі і прагулкі. Калі дзяўчынцы было 13 гадоў, мужчына ўгавораў, пагрозамі і абразамі прымусіў яе да сэксуальных адносін.

Падчас следства мужчына спрабаваў даказаць, што ён толькі саступіў просьбам сваёй падчарыцы, якую ён выгадаваў і з якой у яго склаліся рамантычныя адносіны.

Але суд у гэта не паверыў. «Гаворка ідзе не пра каханне, а пра ўладу і панаванне. Яму падабалася мець над ёй усю ўладу, каб яна належала і падпарадкоўвалася яму», — цытуе выданне словы генеральнага пракурора горада Вар, дзе адбыўся суд.

Як высветліла следства, праз некаторы час гвалтаўнік стаў запрашаць да ўдзелу іншых мужчын, якіх шукаў праз сайты знаёмстваў. Там ён прадстаўляў сябе з дзяўчынкай як маладую пару 26 і 20 гадоў, якая імкнецца да задавальнення сваіх фантазій. Сустрэчы адбываліся як у Салернэ, так і ў суседніх гарадах. Вядома як мінімум аб трох дзясятках такіх выпадкаў.

Падчас такіх сустрэч ён звычайна завязваў сваёй ахвяры вочы і кіраваў працэсам, які здымаў на відэа.

Следчыя здолелі адшукаць толькі аднаго чалавека, які скарыстаўся прапановай. Гэта 60-гадовы мужчына, бацька шасцярых дзяцей. Ён быў выкрыты дзякуючы геалакацыі адной з фатаграфій ці відэазапісаў з удзелам пацярпелай, знойдзеных на прыладах айчыма дзяўчынкі.

На судзе гэты мужчына заявіў, што быў уцягнуты ў тое, што адбываецца, мяркуючы, што ўдзельнічае ў рэалізацыі фантазій дарослай пары. Ён прызнаўся, што не пытаўся згоды дзяўчыны, бо мужчына, які яе «суправаджаў», даў гэту згоду.

Аднак фатаграфіі, прадстаўленыя на судзе, як заўважаюць следчыя, не пакідаюць сумневаў ва ўзросце і эмацыйным стане ахвяры.

Насілле працягвалася тры гады, пакуль у жніўні 2021 года дзяўчынка ў слязах не збегла ад свайго гвалтаўніка ў адным з курортных гарадкоў. Да яе падышла адна з жанчын, выслухала і адвяла ў паліцыю, нягледзячы на шматлікія званкі і паведамленні айчыма.

Суд прыгаварыў 38-гадовага гвалтаўніка да максімальнага тэрміну — 20 гадоў турмы. 60-гадовы кліент атрымаў 16 гадоў.

Каментары4

  • Отличный
    23.11.2024
    Приговор
  • Так
    23.11.2024
    Жудасная справа.
  • Так
    23.11.2024
    Так, а куды падзелася другая частка каментара, хаця б пазначылі б як раней, што [рэд. выдалена].

    Гаворка была пра адсутнасць на НН навін аатакаў мігрантаў у Францыі і Еўропе, які можна прачытаць у замежных СМІ.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць