Грамадства33

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ

Сёлета цэнтральныя гарадскія лакацыі і раённыя пляцоўкі сталіцы ўпрыгожаць 27 навагодніх ялінак. Пра люстраныя эфекты, шкляныя тумбы і рэтрапаштоўкі расказалі на прадпрыемстве «Мінскрэклама», пішуць «Мінск-Навіны».

Галоўная елка краіны на мінскай Кастрычніцкай плошчы будзе ўпрыгожаная раскошным чырвона-залатым дэкорам і традыцыйна накіне піксельную шаль. Абсалютнай навінкай стане сядзіба Дзеда Мароза і Снягуркі, якая з'явіцца каля яе падножжа.

Такую ж колерную гаму абралі і для елкі на плошчы Незалежнасці.

«У гэтых колерах будуць як цацкі, так і цалкам новыя ўпрыгажэнні ручной працы — фантазійныя зоркі з істужачным шлейфам, якія ўпрыгожаць пухнатыя яловыя лапы, — паведаміла начальніца аддзела дызайну «Мінскрэкламы» Таццяна Бугаркова. — Асобным упрыгожваннем стане агароджа ля самай асновы — стылізаваная хатка, якая сама па сабе з'яўляецца эфектнай фотазонай».

Тут жа, на плошчы Незалежнасці, пабудуюць дзве ўпрыгожаныя аркі, аздобленыя яловымі галінкамі і рознакаляровымі шарамі. А таксама паставяць аб'ёмныя маляўнічыя падарункі вышынёй больш за 2 м.

Каля Белдзяржцырка навагодняе дрэва ўпрыгожаць шарамі і фрэзераванымі цацкамі — сняжынкамі ўсіх формаў і памераў. Але галоўнай атракцыяй стануць чатыры яркія каркасныя ялінкі з эфектам бясконцага люстэрка — зусім новае рашэнне падсвятлення.

«Дзятву будуць сустракаць пацешныя казачныя персанажы, якія ўтульна размесцяцца на прыбраных разьбяных арках, — удакладніла Таццяна Бугаркова. — Тут жа з'явіцца і ўтульная навагодняя альтанка, дзе малыя і дарослыя змогуць прыемна правесці час».

Бясконцае люстэрка выкарысталі і пры ўпрыгожванні плошчы Дзяржаўнага сцяга. Толькі тут яно выкарыстана ў рознакаляровых габарытных шарах, сумешчаных з елкай у колерах лукашэнкаўскага сцяга.

Яшчэ адна елка размесціцца каля Белдзяржфілармоніі.

«Сама елка будзе зіхацець золатам і днём, і ў цёмны час сутак, — расказала Бугаркова. — На фоне асноўнага адцення будуць мігацець сінія і глянцава-зялёныя «іскры» цацак. Дапоўняць навагодняе ўбранне ажурныя сняжынкі і вертыкальныя разьбяныя элементы па ўсёй вышыні святочнага дрэва. Тут жа, на пляцоўцы ля Белдзяржфілармоніі, размесцяцца дзве новыя светлавыя фотазоны, у якіх праглядаюцца абрысы вячэрняга горада, застылага ў чаканні навагодняй казкі».

Каля Камароўскага рынку ялінку дапоўняць дзве светлавыя тумбы жаданняў, кожная вышынёй у 2,5 м.

Каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце гасцей будзе сустракаць не толькі атмасферная елка, але і вясёлая фотазона з паравозікам.

На фасадзе мінскай ратушы па традыцыі размесцяцца стылізаваныя гадзіннікі. Іх стрэлкі застынуць «за 5 хвілін да Новага года». Дзівосным дадаткам стануць шкляныя піларсы з навагоднім дэкорам усярэдзіне.

«Звычайныя рэкламныя зашклёныя піларсы ператворацца ва ўпрыгожаныя светлавыя цыліндры, у якіх граюць яркімі фарбамі аздобленыя ялінкі, — патлумачыла Бугаркова. — Каля ратушы іх будзе дзве. Але на гарадскіх вуліцах можна сустрэць яшчэ чатыры».

На пляцоўцы каля Палаца спорту сёлета зноў заззяе светлавы шацёр і закруціцца «Калейдаскоп жаданняў». Графічная канцэпцыя пляцоўкі гэтым разам вырашаная ў адценнях сіняга, срэбнага і ружовага колераў.

«Елка тут заўсёды з сюрпрызам, — адзначыла Таццяна Бугаркова. — Мы пакінулі той самы полаг, які так палюбіўся гасцям. Навінкай жа стануць дванаццаць вытанчаных фрэзераваных арак, распісаных навагоднімі пажаданнямі. Пройдзеце пад кожнай з іх — і будзьце ўпэўненыя, загаданае збудзецца. Сёлета апоры асвятлення галоўных транспартных магістраляў сталіцы ўпрыгожаць новыя каркасныя залатыя ялінкі, якія таксама дададуць атмасферы свята».

Усяго ў Мінску паставяць 27 навагодніх елак. Размесцяцца яны па наступных адрасах:

Заводскі раён:

  • «Чыжоўка-Арэна», Ташкенцкая, 19;
  • Універмаг «Беларусь», вул. Жылуновіча, 4.

Ленінскі раён:

  • Мінскі гарадскі палац культуры, вул. Маякоўскага, 129;
  • пляцоўка каля кінатэатра «Салют».

Маскоўскі раён:

  • пл. Незалежнасці;
  • парк імя Міхаіла Паўлава;
  • вул. Напалеона Орды;
  • сквер «Палянка».

Кастрычніцкі раён:

  • жылы раён Сокал;
  • вул. Асаналіева.

Партызанскі раён:

  • Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага;
  • Беларускі дзяржаўны цырк, пр. Незалежнасці, 32;
  • Сталетава, 1.

Першамайскі раён:

  • сквер на вул. Каліноўскага;
  • пляцоўка перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, пр. Незалежнасці, 116;
  • вул. Русіянава.

Савецкі раён:

  • пляцоўка перад Камароўскім рынкам, вул. Веры Харужай, 8;
  • Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці.

Фрунзенскі раён:

  • Лядовы палац, вул. Прытыцкага, 27;
  • вул. Лабанка, 94;
  • парк імя Уга Чавеса.

Цэнтральны раён:

  • Кастрычніцкая плошча;
  • плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;
  • пляцоўка каля Палаца спорту, пр. Пераможцаў, 4;
  • «Мінск-Арэна», пр. Пераможцаў, 111;
  • Палац мастацкай гімнастыкі, пр. Пераможцаў, 112;
  • Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41.

Каментары3

  • Ганьба
    25.11.2024
    Сапраўды святочна зялёныя прыгажуні будуць выглядаць, калі на кожнай будуць боўтацца самі ведаеце якія "цацкі".
  • Ёсік
    25.11.2024
    Ну хопіць ужо аб нейкіх елках, ялінкі гэта, ялінкі.
  • Ага
    26.11.2024
    Усё па-руссскі і блішчыць! Як бабарыканцы й хацелі.

Цяпер чытаюць

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»1

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка2

Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення10

Зборная Беларусі едзе на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе праз 16 гадоў2

Ці варта чакаць наплыву ў Беларусь пакістанскіх гастарбайтараў?14

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны13

«Быццам на іншай планеце». Як беларусы з'язджаюць у эміграцыю ў непапулярныя краіны1

Краіны НАТА анансавалі дапамогу Украіне на 21 мільярд еўра3

У мінскім гандлёвым цэнтры людзі выстраіліся ў чэргі па віцебскія дываны1

У беларускім чэмпіянаце па футболе забілі незвычайны гол ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»1

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць