Свет

Выдавец The Sun афіцыйна выбачыўся перад прынцам Гары

Выдавец брытанскага таблоіда The Sun публічна выбачыўся перад прынцам Гары за незаконнае ўварванне ў яго асабістае жыццё і абавязаўся выплаціць яму кампенсацыю.

Прынц Гары і Меган Маркл з сынам Арчы. Фота: Toby Melville / Getty Images

Пра дасягнутае дасудовае пагадненне паведаміў адвакат прынца Гары, малодшага сына брытанскага караля Карла III, у сераду ў Вярхоўным судзе Лондана, дзе павінен быў пачацца працэс па пададзеных прынцам ісках.

Гарры раней падаў пазовы супраць газет The Sun і цяпер неіснуючага выдання News of the World. Паведамляецца, што медыягрупа News Group Newspapers, якая належыць медыямагнату Руперту Мёрдаку, прызнала парушэнне закона: яна сачыла за прынцам Гары і яго блізкімі, атрымліваючы інфармацыю пра яго прыватнае жыццё. Сярод іншага быў узламаны яго тэлефон. Прынцу былі прынесены «поўныя і безумоўныя» выбачэнні.

Сума кампенсацыі не называецца, але адвакат прынца ахарактарызаваў яе як «істотную». Медыягрупа таксама папрасіла прабачэння за ўмяшанне ў прыватнае жыццё маці прынца Гары — лэдзі Дыяны. Пазоў ахопліваў перыяд з 1996 па 2011 гады.

СМІ адзначаюць, што прынцу Гары ўдалося дасягнуць важнай перамогі — выдавецтвы вельмі рэдка настолькі адназначна прызнаюць сваю віну ў падобных справах.

Раней медыягрупа Мёрдака заключыла дасудовыя пагадненні з больш чым 1300 людзьмі, якія абвінавачвалі яе ва ўзломах тэлефонаў. Гэты скандал у 2011 годзе прывёў да закрыцця газеты News of the World. Справа з прынцам Гарры заставалася апошняй і амаль дайшла да судовых слуханняў.

Прынц Гарры пасля шматлікіх спрэчак унутры каралеўскай сям’і некалькі гадоў таму спыніў выкананне афіцыйных абавязкаў. Большую частку часу ён жыве ў ЗША. Пры гэтым ён захаваў свой тытул і права спадчынніка трона, калі надыдзе яго чарга.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома5

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам25

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома5

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць