Грамадства1313

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі

У новым выпуску ТОКу палітык Павел Латушка расказаў, як, на яго погляд, адбудзецца змена ўлады ў Беларусі.

Латушка згадаў гісторыю, якую яму расказаў «адзін былы прэзідэнт заходнееўрапейскай краіны» падчас асабістай сустрэчы ў 2023 годзе.

«Падчас гэтай сустрэчы мы абмяркоўвалі Лукашэнку. І ён сказаў, што ў яго была гутарка з ім яшчэ да 2020 года. (…) Ён (Лукашэнка — НН) яму кажа на ты: «Слухай, я так стаміўся ад гэтай пасады». У адказ яму гэты былы прэзідэнт кажа: «Саша, паглядзі на мяне. Ну вось я былы прэзідэнт. І нават без гэтай пасады ёсць жыццё. Яно нармальнае, цудоўнае. Можна жыць. Навошта столькі гадоў трымацца за ўладу».

Ён адказвае: «Так, я, хіба, з табой пагаджуся. Але я не змагу пакінуць гэту пасаду, пакуль не перадам гэтую ўладу свайму сыну». І прагучала імя — Мікалай».

Латушка адзначае, што заўсёды адмаўляў версію аб тым, што Лукашэнка рыхтуе менавіта Колю на пасаду прэзідэнта, бо па змененай Канстытуцыі ўзрост для кандыдата на гэту пасаду — 40 гадоў. Калі Колю будзе 40, то Лукашэнку — 90.

«Але гэта дыктатар. І з іншага боку, кожны скажа: што за праблема, ён перапіша гэтую Канстытуцыю. Ён можа нават паставіць [узрост кандыдата на] 25 гадоў», — заўважае палітык.

Коля Лукашэнка падчас візіту ў Манголію, чэрвень 2024. Скрыншот відэа: pul_1 / Telegram

Ён прапануе ўважліва сачыць за развіццём кар'еры Колі — якую пасаду ён атрымае пасля заканчэння ўніверсітэта.

«Ці стане, напрыклад, ён дэпутатам парламента, ці нейкім міністрам, намеснікам міністра, альбо віцэ-прэм'ерам, як гэта было ў гісторыі — як мне падаецца — Туркменістана.

Вось калі ён пойдзе на дзяржаўныя пасады, гэта будзе адназначны сігнал, што ён рыхтуе сына на тое, каб ён стаў прэзідэнтам краіны».

Латушка нагадвае, што прапагандыст Ігар Тур выказваў прапанову выбіраць прэзідэнта Усебеларускім народным сходам:

«І вось будзе бацька — старшыня Усебеларускага народнага сходу, які ўжо атрымаў псеўдалегітымнасць праз выбары, (…) і туды ўкідваецца такая кандыдатура. І Усебеларускі народны сход падыме ручкі. (…) Але толькі калі стан здароўя Лукашэнкі будзе настолькі дрэнны».

Падчас размовы Латушка таксама прапанаваў уявіць сітуацыю, калі Лукашэнкі няма.

«Адразу прэм'ер Галоўчанка пачне размаўляць інакш. (…) Інакш будзе размаўляць Рыжанкоў (калі дэтэктар пройдзе зараз). Інакш будзе весці сябе першы віцэ-прэм'ер Снапкоў, тая ж Пяткевіч», — даводзіць палітык.

Латушка перакананы, што высокія чыноўнікі з'яўляюцца прыхільнікамі захавання беларускай дзяржавы. Праблему ён бачыць у «генералах, якіх купляе Расія».

«Шмат прыходзіць інфармацыі аб тым, што іх пастаянна запрашаюць у Расію на адпачынак».

Сярод такіх прарасійскіх генералаў Латушка называе Карпянкова, Вальфовіча, Муравейку.

На погляд Латушкі, Лукашэнка не будзе рыхтаваць ніякага палітычнага завяшчання, бо «будзе думаць, што ён будзе да апошняга моманту».

«Адзінае, калі яго стан здароўя будзе настолькі цяжкі, што ён не зможа хадзіць і яго трэба будзе вывозіць на нарады. Ён можа перайсці на гэтую пасаду [старшыні Усебеларускага народнага сходу]. Але тады ён перадасць уладу толькі той асобе, якой ён вельмі моцна давярае. Гэтай асобай можа быць толькі сын».

Каментары13

  • "А как же я? Ведь я же лучше. Лучше.." (С)
    30.01.2025
    Гэтай асобай можа быць толькі сын».
    🐾
    а як жа... "Преданнейший, надежный человек. Люди не могут, наверно, быть такими преданными, как собаки.", - лукашенко про Умку
  • ы
    30.01.2025
    на фота гляджу... на спінкі крэслаў... бчб
  • zzz
    30.01.2025
    Павел Латушко - политик... Ржунимагу ))))

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам14

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць