Свет55

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц

Злучаныя Штаты адкладуць на месяц увядзенне імпартных пошлін на канадскі экспарт у ЗША, абвясціў у панядзелак Дональд Трамп. Заява была зроблена за некалькі гадзін да таго, як яго ўказ павінен быў уступіць у сілу, згодна з якім тавары з Канады абкладаліся б 25-працэнтнай імпартнай пошлінай, піша Радыё Свабода.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Сваё рашэнне Дональд Трамп прыняў пасля тэлефоннай размовы з прэм’ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо, які паабяцаў увесці дадатковыя меры бяспекі на канадска-амерыканскай мяжы.

«Канада пагадзілася гарантаваць бяспеку нашай паўночнай мяжы і пакласці канец смяротнаму патоку наркотыкаў, такіх як фентаніл, у нашу краіну», — паведаміў прэзідэнт Трамп на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Прэм’ер-міністр Трудо пасля размовы з прэзідэнтам ЗША заявіў, што Канада мае намер прыняць дадатковыя меры па ахове мяжы з ЗША, павялічыўшы колькасць памежнай службы на 10 тысяч чалавек, накіраваўшы на ахову мяжы верталёты, пашырыўшы супрацоўніцтва з амерыканскім бокам і прызначыўшы чыноўніка, адказнага за барацьбу з кантрабандай фентанілу.

На рэалізацыю новага плана аховы мяжы вылучаны адзін мільярд трыста мільёнаў даляраў. Канада таксама ўключыць наркакартэлі ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Двумя днямі раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў прэзідэнцкія ўказы, якімі прадугледжваецца ўвядзенне 25-працэнтнай імпартнай пошліны практычна на ўвесь канадскі і мексіканскі імпарт у Злучаныя Штаты. Прэзідэнт Трамп матываваў сваё рашэнне тым, што Мексіка і Канада не спынілі паток нелегальных мігрантаў праз мяжу з ЗША і не прынялі неабходных мер для перахопу наркотыкаў, асабліва фентанілу.

У панядзелак, за некалькі гадзін да ўступлення прэзідэнцкіх указаў у сілу, было абвешчана аб дасягненні пагаднення паміж прэзідэнтам Трампам і прэзідэнтам Мексікі Клаўдыяй Шэйнбаум, у рамках якога ўвядзенне пошлін будзе адкладзена на месяц.

Рашэнне Трампа аб пошлінах у 10% на імпарт з Кітая, таксама абнародаванае 1 лютага, застаецца ў сіле.

Каментары5

  • Андрусь
    04.02.2025
    Больш наркотыкаў ідзе з ЗША ў Канаду чым з Канады ў ЗША
  • Samy
    04.02.2025
    Андрусь , откуда информация? Или это твои фантазии?
  • Васіль
    04.02.2025
    Чаго і трэба было чакаць.
    Цяпер шульцы на чарзе.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць