Свет33

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў

Данія змяніла сваю палітыку неўмяшання ў рух суднаў па Балтыйскім моры і цяпер мае намер інспектаваць караблі, якія ўяўляюць, на яе думку, небяспеку. Пад удар трапяць перш за ўсё танкеры — а старыя, праржавелыя і, верагодна, не адпаведныя тэхнічным і экалагічным нормам судны складаюць аснову ценявога флоту, які вывозіць расійскую нафту, піша The Moscow Times.

Фота ілюстрацыйнае

Дацкае марское ўпраўленне пачне праводзіць інспекцыі суднаў, якія «не могуць лічыцца бяспечнымі ў плаванні» і стаяць на рэйдзе каля Скагена (горад на паўночным ускрайку паўвострава Ютландыя на выхадзе з Балтыйскага мора ў Паўночнае).

«Гэта робіцца ў сувязі з актыўнасцю старых суднаў, якія перавозяць нафту праз Дацкія пралівы, што выклікае павышаную рызыку і занепакоенасць у пытанні бяспекі мараплаўства, маракоў і навакольнага асяроддзя», — гаворыцца ў заяве ведамства.

Яно будзе правяраць судны на адпаведнасць гэтым нормам — перш за ўсё танкеры, паколькі яны ўяўляюць найбольшую небяспеку.

Расійскі ценявы флот складаецца з больш чым 600 танкераў, паводле ацэнак Lloyd's List і Кіеўскай школы эканомікі. Яны перавозяць каля 70% нафты, якая экспартуецца марскім шляхам. У многіх з іх адсутнічае інфармацыя пра ўладальнікаў і страхоўку.

За апошнія два гады, калі з дапамогай такіх суднаў экспарцёры сталі спрабаваць абыходзіць уведзеную заходнімі краінамі цэнавую столь для расійскай нафты, у Балтыйскім моры было некалькі выпадкаў паломак танкераў. Яны, праўда, не прывялі да разліваў нафты.

Сапраўдная катастрофа, аднак, адбылася ў снежні 2024 года ў Чорным моры. У выніку крушэння ў Керчанскім праліве двух танкераў, пабудаваных больш за паўстагоддзя таму, вылілася па меншай меры 4 тысячы тон мазуты. Ліквідаваць наступствы гэтага экалагічнага бедства не ўдаецца да гэтага часу.

Праз вузкія і звілістыя Дацкія пралівы ў 2024 годзе было вывезена расійскай нафты прыкладна на $33 млрд. Гэта каля 42% сукупнага кошту расійскага марскога нафтавага экспарту, сведчаць сабраныя Bloomberg даныя аб адсочванні суднаў і цэны, атрыманыя ад Argus Media.

Да гэтага часу Данія не адважвалася праводзіць надгляды суднаў, нягледзячы на рост занепакоенасці праз магчымыя паломкі, якія могуць прывесці да разліву нафты. Яна заяўляла, што не будзе перашкаджаць праходжанню расійскіх караблёў праз свае воды ў адпаведнасці з дамовай ад 1857 года, якая гарантуе свабоднае плаванне праз Дацкія пралівы.

Падставай для інспекцыі можа стаць наяўнасць дакладнай інфармацыі, што танкер уяўляе пагрозу для экалагічнай бяспекі вод і ўзбярэжжа краіны. Да гэтага часу Данія не карысталася гэтай магчымасцю, якую даюць міжнародныя законы аб свабодзе суднаходства, але апошняя заява азначае радыкальнае змяненне такой палітыкі, адзначае Bloomberg.

У снежні 12 краін Паўночнай Еўропы дамовіліся ўвесці праверку страхавых полісаў у расійскіх танкераў. Хоць судны не абавязаныя спыняцца ў выпадку выстаўлення такога патрабавання, тыя, хто адмовіцца, будуць трапляць у базу даных; прысутнасць у ёй можа стаць падставай для ўвядзенне санкцый супраць такіх танкераў.

У канцы мінулага года Вялікабрытанія ўжо пачала патрабаваць ад суднаў, якія праходзяць праз праліў Ла-Манш, падаваць страхоўку.

Каментары3

  • Васіль
    05.02.2025
    Ой, а што случылась?
    І пра панамскі канал нешта ваша ніва больш не піша. А чаму?
  • Васіль
    05.02.2025
    Пад носам (а значыць, пад прыкрыццём) Даніі праходзіць 42% расейскага марскога нафіавага імпарта. А санкцыі уведзеныя - супраць беларусаў.
  • Последняя инстанция
    05.02.2025
    Васіль, а за что ввели санкции, и какие ? Неужели за проход российского металлолома по Дацким проливам?

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць