Вайна5656

Пракоп'еў у 2022-м прапаноўваў украінцам зайсці на тэрыторыю Беларусі

«Вынікі мелі б псіхалагічны эфект, падобны да таго, што адбылося, калі ўкраінскія вайскоўцы пазней правялі рэйд у Курскую вобласць Расіі».

Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў у каментары амерыканскаму ваеннаму выданню 9FortyFive’s згадаў першыя дні поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

«Я прыбыў у Кіеў на трэці дзень пасля ўварвання.

Супрацоўнічаючы з украінскімі падраздзяленнямі, мы прапанавалі асіметрычны адказ на тэрыторыі Беларусі, і гэта мела б поўную падтрымку мясцовага насельніцтва. Вынікі мелі б псіхалагічны эфект, падобны да таго, што адбылося, калі ўкраінскія вайскоўцы пазней правялі рэйд у Курскую вобласць Расіі ў жніўні 2024 года», — сказаў Пракоп'еў.

Аднак яго план быў адхілены ўкраінскім вайсковым кіраўніцтвам.

Пракоп'еў разважае, што Лукашэнка зрабіў вялікую памылку — ён паставіў усё на паспяховую «маланкавую вайну» Пуціна.

«Ён гуляў і прайграў. Ён спадзяваўся, што Пуцін хутка зломіць Украіну і ўвойдзе ў Кіеў, і тады яны разам будуць пераможцамі. А пераможцы, як вядома, не трапляюць на лаву падсудных у Гаазе».

Лукашэнка, лічыць Пракоп'еў, цяпер хоча зноў стаць пасярэднікам у перамовах паміж Украінай і Расіяй, каб выйсці з-пад санкцый і аднавіць свой статус.

Каментары56

  • Юзик
    09.02.2025
    Под суд! Предатель Родины!!
  • Імя
    09.02.2025
    Кока мока, канапны ваяр з мінскай ці варшаўскай канапы, ці служыў ты хоць у войску каб нешта камандваць тым, хто са зброяй у руках змагаецца супраць расійскіх імперскіх агрэсараў? Тое ж самае тычыцца і Прокоп’ева, які толькі і ўмее, што заграбаць жар чужымі рукамі.
  • */*
    09.02.2025
    не на расею-агрэсара, а на Беларусь? ну і хто ён пасля гэтага?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць