Свет55

Ландсбергіс заклікаў Украіну не падпісваць ніякіх дамоў з ЗША

Былы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у вялікім інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» заявіў, што еўрапейцы ўжо страцілі ЗША, з гэтым трэба прызвычаіцца жыць, у тым ліку Украіне. 

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: AP Photo / Matthias Schrader

Журналісты спыталі ў палітыка, ці згодны ён з тэзісам, што «мы страцілі ЗША?»

— Я б сказаў інакш: нам цяпер трэба рыхтавацца да барацьбы з Расіяй ва ўмовах, калі ЗША больш арыентаваныя на Расію, чым на нас. Я лічу, што слова «страчаны» азначае нешта канчатковае, а гэтага цяпер няма. Вы ведаеце, што на наступным тыдні мы можам убачыць у твітары прэзідэнта [ЗША] нешта, што прынцыпова супярэчыць яго цяперашнім заявам. Гэта цалкам магчыма, — мяркуе Габрыэлюс Ландсбергіс. 

На яго думку, у палітыкі Дональда Трампа, «няма дакладных мэтаў». Але гэта не самая вялікая праблема, мяркуе Ландсбергіс. 

— Самая вялікая праблема Трампа ў тым, што Пуцін яго ўжо злавіў і злавіў у пастку. Трамп апынуўся ў пастцы свайго жадання дасягнуць хуткага мірнага пагаднення. На што Пуцін адказаў: я магу зрабіць так, што вы атрымаеце хуткую ўгоду, калі астатняе не мае значэння. «Астатняе не мае значэння» азначае, што астатняе атрымлівае Пуцін. Гэта значыць, ён атрымлівае ўсё, — кажа палітык.

Тое можна сказаць і пра NATO. Незразумела, як NATO можа функцыянаваць з такой пазіцыяй, якую займаюць Злучаныя Штаты цяпер, кажа палітык:

— Відавочна, што Пуцін падштурхоўвае Трампа да спынення ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе. Я ніколі не сумняваўся, што ён папросіць аб гэтым. І калі Пуцін паставіць Трампу ўмову — «або вы выведзеце войскі з Еўропы, або вы не атрымаеце хуткай здзелкі», — то гэта зноў загоніць прэзідэнта Трампа ў пастку.

На пытанне, што рабіць Украіне ў гэтых умовах, палітык адказвае:

— Працягвайце змагацца і не бярыце на сябе ніякіх абавязацельстваў. 

Не падпісвайце ніякіх пагадненняў з ЗША. Не згаджайцеся ні на здзелкі па мінеральных рэсурсах, ні на палітычныя пагадненні — ні за што.

Нават калі Трамп вас шантажуе, памятайце, што рашэнне за вамі. Ваш лепшы козыр — гэта сіла, якую ўжо прадэманстравалі ўкраінцы.

У той жа час было б разумна падрыхтавацца да больш цяжкіх часоў. Таму што я ўпэўнены: калі Украіна і Еўропа адмовяцца ад здзелкі Трампа, Пуцін пойдзе на эскалацыю.

Больш за тое, відавочна, што ў гэтым выпадку Трамп можа скараціць амерыканскую дапамогу як Украіне, так і Еўропе ў цэлым, — мяркуе Ландсбергіс.

На яго думку, сітуацыя не безнадзейная, Еўропа мае рэсурсы, каб дапамагчы Украіне. У тым ліку, гэта замарожаныя расійскія актывы. 

— Свет цяпер вельмі хутка мяняецца. Напрыклад, будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц у сваім першым інтэрв'ю пасля выбараў фактычна сказаў, што яго мэта — падрыхтаваць Еўропу да барацьбы без ЗША. Такім чынам, нават Германія, краіна з моцнымі пасляваеннымі сувязямі са Злучанымі Штатамі і дзесяцігоддзямі агульнай гісторыі з ЗША, будзе мець урад, які скажа: усё скончана. І Украіна таксама павінна гэта ўсвядоміць, — кажа ён.

Ландсбергіс лічыць, што Еўропа не проста павінна паклапаціцца пра сваю абарону — важна, каб Еўропа пераключыла хуткасць неадкладна — «на працягу некалькіх дзён ці тыдняў».

— У адваротным выпадку Еўропа апынецца ў найвялікшай небяспецы, з якой калі-небудзь сутыкаўся кантынент, — мяркуе ён. 

На пытанне, ці магчымы ў гэтым годзе мір, літоўскі палітык адказаў, што ў гэтым годзе «перамір'е магчыма».

— Але вайна будзе працягвацца, пакуль Пуцін не пацярпіць паразу, — кажа ён. 

Каментары5

  • Aresa
    25.02.2025
    Нарэшце хоць нехта... Ўсё талкова. Працягваць барацьбу і ніякіх саступак хлуслівым прайдзісветам!
  • Янка
    25.02.2025
    Н-да, і што з гэтага? Ён ужо быў у апазіцыі, а потым ягоная партыя Хрысціянскіх дэмакратаў зноў перамагала ў складзе кааліцыі. У вас тыповы погляд на палітычнае жыццё часоў дыктатуры: дыктатар наблізіў - пакарыстаўся - выкінуў. У дэмакратычных краінах усё інакш: не пераабралі - робіш працу над памылкамі, актуалізуеш палітычную праграму і ў наступны раз перамагаеш на выбарах.
  • Военком
    26.02.2025
    Aresa, В каком батальоне воюешь, Сынок?Варшава?Берлин?

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам4

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

Ozon у Расіі пачаў вывозіць дарагія тавары са складоў у пункты выдачы заказаў на фоне атак беспілотнікаў1

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца5

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам4

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць