Іўеўскі райвыканкам аб'явіў конкурс эскізных праектаў помніка памідору. Заяўляецца, што арганізатары маюць намер знайсці найбольш выразнае рашэнне для адлюстравання вобразу брэндавага свята «Іўеўскі памідор», які стаў ужо візітнай карткай раёна.

Плануецца, што помнік брэндавай для Іўя гародніне паставяць на беразе гарадской сажалкі.
Паўдзельнічаць у конкурсе могуць асобныя аўтары ці аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, а таксама грамадзяне Беларусі, якія не маюць спецыяльнай адукацыі. Вітаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.
Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 красавіка 2025 года на электронную пошту рэдакцыі газеты «Іўеўскі край»: [email protected].
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары