Эканоміка44

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду

«Вось так выглядае планавая эканоміка па-беларуску. Ідзеш, убачыў, спатыкнуўся — прымай рашэнне».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Pavel Bednyakov / AP Photo

Эканаміст Сяргей Чалы ў новым выпуску сваёй праграмы звярнуў увагу на даручэнні Лукашэнкі новаму ўраду.

«Асноўнай задачай для гэтага блока і Мікалая Генадзевіча [Снапкова] асабіста застаецца эканамічны рост, а перш за ўсё інвестыцыі. Інвестыцыі павінны нарастаць. І мы плануем, што за пяцігодку мы атрымаем рост інвестыцый прыкладна на трэць», — даваў наказ Лукашэнка новаму ўраду.

«Неабходны буйныя інвестыцыйныя праекты. (…) Няхай гэта будзе 2-3 буйныя інвестыцыйныя праекты. Накшталт другой АЭС. Магчыма, нейкі завод па перапрацоўцы драўніны — сыравіна свая ёсць — атрыманне цэлюлозы і тавару з цэлюлозы».

Ацэньваючы арыгінальнасць гэтых ідэй, аналітык заўважае, што ўлады цяпер дзейнічаюць па прынцыпе «прасцей новых нараджаць, чым старых адмыць».

Самай цікавай задачай Чалы лічыць даручэнне Снапкову нарэшце разабрацца, што такое лічбавізацыя.

«А то мы «лічбавізацыя, рабатызацыя, інфарматызацыя і штучны інтэлект», а адрозніць гэтыя паняцці нават не можам, не тое, што ў гэтым плане дзейнічаем. Два-тры чалавекі нешта разумеюць, і пайшлі наперад, а назад не глядзім: ідуць за намі людзі, грамадства, ці не. Мы настваралі гэтых сістэм, а працаваць з імі або выкарыстоўваць іх не можам», — фактычна распісваўся ў сваім неразуменні тэхналогій Лукашэнка.

Разбіраючы выступленне палітыка, Чалы звяртае ўвагу на супярэчнасць паміж дэклараванай ім мадэллю эканамічнага развіцця, якая прадугледжвае планавую эканоміку, і рэальным падыходам да прыняцця рашэнняў у Беларусі.

«У наступную пяцігодку эканоміка павінна працаваць па дакладных планах. Гэтага не трэба баяцца. (…) Нават у сям'і людзі плануюць сваё жыццё, а мы ў дзяржаве не хочам гэтага рабіць», — заявіў Лукашэнка і расказаў, як ён бачыць такую працу:

«Вы як павінны працаваць? (…) Чужых пытанняў для членаў ураду ў нашай краіне няма. Яны павінны займацца ўсімі пытаннямі, якія пад ногі трапяцца. Вось ідзеш, спатыкнуўся аб нешта — прымай рашэнне».

«І як адначасова гэта ўсё ў адной галаве змяшчаецца? — задаецца пытаннем Чалы. — Вось так выглядае планавая эканоміка па-беларуску. Ідзеш, убачыў, спатыкнуўся — прымай рашэнне. Вось такі сістэмны падыход. Таму што Лукашэнку ўжо надакучыла хадзіць, і спатыкацца, і прымаць рашэнні. Няхай гэта робіць хто-небудзь іншы».

Новапрызначаны прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын агучваў, што будзе праводзіць «эвалюцыю без рэвалюцыі». Чалы мяркуе, што такі курс азначае «ніякую не эвалюцыю, а хутчэй дэградацыю». Аб чым сведчаць трэнды ў эканоміцы не толькі Беларусі, але і Расіі, у якой ужо каторы месяц назіраецца практычна нулявы рост.

Аляксандр Турчын

«Экспарт наш, які катастрафічна пачынае падаць; валютныя паступленні, якія памяншаюцца; насельніцтва, якое мяняе свае паводзіны на валютным рынку. І ў гэтай сітуацыі яны вырашылі паставіць Галоўчанку кіраўніком Нацыянальнага банка.

Запомніце гэты твіт. Ну, гэта заўсёды так бывае ў нас. Кожны наступны крызіс абавязкова мы сустракаем з максімальна некампетэнтнымі людзьмі на тых пасадах, ад якіх, па ідэі, дзейнасць у момант прадухілення і разбірання завалаў пасля гэтага крызісу больш за ўсё і залежыць».

Чалы заўважае, што ў сённяшняй сітуацыі сам Лукашэнка не можа і не хоча ўжо нічым займацца.

«Калі раней гэта былі спецыялісты на месцах, то цяпер сюды і Лукашэнка падключыўся, які нічога не хоча, і лянота, і нецікава, і ўвогуле пакіньце яго ў спакоі, і як там: «Выміце, ды пакладзіце». У гэтым і заключаецца зараз увесь кіраўнічы пасыл», — даводзіць Чалы.

Каментары4

  • даведка
    14.03.2025
    Александр Турчин как новоназначенный премьер-министром не имел отношения к назначению ни одного министра или вице-премьера собственного правительства.
  • Антось
    15.03.2025
    А за какие деньги живет никто не работающий Чалый?
  • Барадзед
    17.03.2025
    Антось, биткойн

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць