Каментары да артыкула

Адміністрацыя Трампа дэпартавала венесуэльцаў у Сальвадор, нягледзячы на забарону суддзі

  • Гы
    17.03.2025
    “Інагда не да законаў” і ў штатах :)
  • Filipp
    17.03.2025
    Вось гэта я разумею суддзя- дэмакрат, ён супраць каб 250 сапраўдных бандытаў-забойц ( нагадаю альбо для тых хто не ведае, каб далучыцца да гэтых банд, абавязкова трэба забіць чалавека) паехалі дамоў. Відаць яго не турбуе бяспека грамадзян на вуліцах ЗША.
  • Answer
    17.03.2025
    Filipp, Как писала NBC, в феврале нынешнего года, первом полном месяце президентства Трампа, из США было депортировано 11 тыс. человек, тогда как в феврале 2024 года при Джо Байдене — 12 тысяч.
  • Багдан
    17.03.2025
    Filipp, артыкул чыталі? Прымяняецца закон ваеннага часу, вайны няма, закон ня можа прымяняцца, суддзя зрабіў адпаведную пастанову, пастанова парушаная.

    Чулі, што такое прававая дзяржава ўвогуле? Лукашэнка таксама пачынаў за таго, што незаконна расстрэльваў бандытаў і закопваў пад МКАДам, чым усё гэта скончылася, мы ведаем.
  • Илон
    17.03.2025
    Filipp, Молчи, маленький человечек.
  • Явылетаю
    17.03.2025
    А гэта ужо падобна на iм-пiч-мент
  • Filipp
    17.03.2025
    Answer, А колькі забойцаў і чальцоў банды выслаў Байден?
  • Filipp
    17.03.2025
    Багдан, Так хай лепей на вуліцах пануюць банды? Закон павінен бараніць каго, законапаслухмяных грамадзян альбо бандытаў- забойцаў? Тут даволі простае пытанне "вам шашачкі альбо ехаць"?
  • Filipp
    17.03.2025
    Багдан, Я вось чытаў, а ВЫ? Гэта не закон ваеннага часу, а закон які двойчы прымянялі ў ваенныя гады. Там няма пункту, што абавязкова патрэбна вайна, для яго прымянення.
  • Лапідарна
    17.03.2025
    Filipp, закон павінен быць адзіны для ўсіх. А вось калі з’яўляюцца тыя, хто ставіць сябе ці свае ўказы вышэй за законы, гэта шлях да ўзурпацыі ўлады, прыкрываючыся прыгожымі лозунгамі барацьбы супраць розных меншасцяў, эмігрантаў ці іншых слаёў грамадства. Так пачынаецца ўзурпацыя. Так дарэчы было і ў Беларусі пасля 1994 году.
  • 11.6
    17.03.2025
    Явылетаю, Так,ужо створаны рух за імпічмэнт гэтаму суддзе.
  • Янка
    17.03.2025
    Спадар Букеле моцна рызыкуе, гандлюючы месцамі ва ўласных турмах. Па сутнасці, ён за грошы кідае за краты грамадзян трэцціх краін, да якіх правасуддзе ягонай краіны прэтэнзій ня мае. Гэта мае прыкметы рабства, бо людзі ператвораныя у рэчы, а Сальвадор - у камеру захавання.
  • Filipp
    17.03.2025
    Янка, І чым ён рызыкуе?) Калі вы не ведаеце, то ён зрабіў сваю краіну самай бяспечнай ў паўднёвай Амерыцы, пасадзіўшы ў турмы ўсіх бандытаў, каля 50 тысяч чалавек.
  • Янка
    17.03.2025
    Filipp, былы філіпінскі прэзідэнт Дутэртэ таксама рашуча змагаўся супраць наркадылераў. Дзеля гэтага шырока выкарыстовываліся пазасудовыя казні дылераў. Зараз ён у Гаазе.
    У 90х пасля крымінальных разборак з удзелам свайго намесніка яшчэ даволі малады (як зараз Букеле) вусаты лідар адной усходнееўрапейскай краіны стварыў эскадроны смерці, якія без суда забівалі крымінальных аўтарытэтаў. Пакаштаваўшы крыві, ён перайшоў на палітычных праціўнікаў, а праз некалькі дзясяцігоддзяў - да масавых палітычных рэпрэсій. Ну а ў выніку ўсё дайшло да агрэсіі і злачынствах супраць іншаземных грамадзян.
    Букеле таксама ня вельмі клапоціцца выкананнем прававых фармальнасцяў у датычэнні да вязняў супертурмы, якую ён пабудавай. Яны гадамі сядзяць без прад'яўлення абвінавачання, і толькі невялікая іх частка вызваленая. Між тым пад гэтым соусам у краіне фактычна ўведзеная дыкататура, якая ўжо моцна абмежавала грамадзянскія правы, і гэта мае вельмі слабае дачыненне да барацьбы супраць бандытызма.
  • Filipp
    17.03.2025
    Янка, Гэта смешна) Ён перамог арганізаваную злачыннасць у краіне, але гэта "мае вельмі слабое дачыненне да барацьбы супраць бандытызма".
  • Эканаміста
    17.03.2025
    Бандытаў можна было павыкідаць над акіянам і нікому не плаціць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць