Грамадства88

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі

Гукавая зброя новая для Сербіі, але яна прымяняецца ва многіх краінах свету.

Момант пасля разгону — людзі разышліся па розныя бакі дарогі. Скрыншот з ютуба

Што адбылося?

15 сакавіка 2025 года ў Бялградзе праходзіў масавы мірны пратэст супраць карупцыі. Падчас акцыі студэнты трымалі 15-хвілінную цішыню ў памяць пра 15 загінулых падчас абрынання будынку вакзала. У гэты момант паліцыя прымяніла нейкую зброю, ад якой людзі разбегліся ў розныя бакі.

Эксперты сышліся ў думках, што была ўжытая гукавая зброя, LRAD. Пра выкарыстанне гукавой зброі заявілі, напрыклад, Бялградскі цэнтр бяспекі, сербскія праваабаронцы і апазіцыя. Відавочцы расказвалі пра тое, што гэта быў «жудасны досвед» і «гук, ад якога стыне кроў у жылах».

Сербская паліцыя гэта адмаўляе. Больш таго, яны заявілі, што гатовыя прыцягнуць міжнародныя спецслужбы для расследавання інцыдэнту.

Што такое LRAD?

LRAD (Long-Range Acoustic Device) перакладаецца з англійскай як «дальнабойная акустычная гармата (прылада)». Гэта прылада, якая стварае моцны накіраваны паток гуку ўзроўнем да 150-160 дэцыбелаў у некалькіх частотных дыяпазонах. Такі ўзровень гуку параўнальны са стрэлам агнястрэльнай зброі каля вашага вуха або стаяннем побач з самалётам, які ўзлятае.

Гармата LRAD падчас «Марша незалежнасці» ў Варшаве ў 2011 годзе. Аўтар: Adam Kliczek, http://memoriesstay.com (CC-BY-SA-3.0)

Падобныя прылады існуюць як для нашэння ў руках, гэтак і для ўстаноўкі на спецыяльныя машыны і караблі. Гук ад іх чуваць на адкрытай мясцовасці не менш як за пяць кіламетраў, а на плошчы чуваць мінімум на 14 квадратных кіламетраў.

Яны даўно ўжываюцца на захадзе. У ЗША іх выкарыстоўваюць з нулявых, у Чэхіі яны былі заўважаныя ў 2015 годзе, а ў многіх краінах іх запускалі ў 2020 годзе для апавяшчэнняў пра кавідны каранцін і папярэджанне тых, хто яго парушае.

Ёсць яны і ў Расіі. Так, у 2016 з'явілася інфармацыя, што паліцыя закупіць гукавыя гарматы для разгону пратэстаў. А нядаўна было аб'яўлена, што на шчыты расгвардзейцаў усталююць яшчэ 30 камплектаў пад назвай «Шэпат», якія будуць ствараць гукі з магутнасцю да 120 дэцыбелаў і дапамогуць трымаць пратэстоўцаў на адлегласці.

Цалкам імаверна, у найбліжэйшыя гады яна будзе закупленая і ў Беларусі — Беларусь пераймае сродкі задушэння пратэстаў у Расіі.

Якія яшчэ сістэмы распрацоўваюцца?

У ЗША цяпер у распрацоўцы сістэма ADS (сістэма актыўнай забароны, Active Denial System). Яна працуе як мікрахвалёвая печ, выпраменьваючы хвалі даўжынёй 3,2 міліметра. Фактычна яна на вельмі кароткі тэрмін разганяе часціцы вады ў целе.

Прынцып працы ADS. Фота: nara.getarchive.net

Відавочцы кажуць, што яе ўздзеянне адчуваецца так, быццам вас рэзка абдае спёкай. Праз некалькі секундаў яна дае такое адчуванне, быццам скура гарыць. Але пасля таго, як уздзеянне ADS заканчваецца, чалавек хутка прыходзіць у нармальны стан.

Але яе ніколі пакуль не прымянялі супраць пратэстоўцаў, толькі для выпрабаванняў.

У чым небяспека такіх сістэм?

LRAD можа пашкодзіць слых. Напрыклад, у 2012 годзе актывісты ў ЗША адсудзілі ў дзяржавы 200 тысяч за беззваротнае пашкоджанне слыху пасля выкарыстання гэтай сістэмы LRAD.

Уздзеянне ADS вывучанае, агулам яе прызналі бяспечнай пры правільным выкарыстанні.

Таксама можа зменіцца і тактыка разгону пратэстаў. Цяпер у дзяржавы будзе козыр, які дазволіць ёй без прымянення лятальнай зброі цалкам рассейваць вялікія пратэсты.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • novisad
    18.03.2025
    А навушнікі з шумадавам, ды хоць і звычайныя, не дапамогуць хіба?
  • Лад
    18.03.2025
    Здесь и сейчас в Беларуси по мне применяют нечто подобное из описанного. Скорее всего электро-магнитное излучение. Испытываю жжение, напряжение в теле.
    Отчётливо видно когда включают, выключают. При воздействии невозможно заснуть, оно же будит.
    Возможная цель воздействия: затолкать в психушку.
    Особый привет шутникам про шапочки из фольги, своими шутками выставляющие жертв ментов ненормальными.
  • Даследчык
    18.03.2025
    Гэта яшчэ тэхнафашысты не прыдумалі, як кантраляваць нас усіх чыпамі ў мозгу. Але рухаюцца ў гэтым напрамку.

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць