Пазняк навучыў твітарскіх новаму слову — «лапідарны». Як гэта здарылася?
-
20.03.2025Вучыце галоўнае: "гібрыдная акупацыя".
Пакуль не вывучыце, толку ад вашай апазіцыйнай дзейнасці не будзе. -
20.03.2025Былым ябацькам, якія зараз у апазіцыі , лапідарная акупацыя.
-
20.03.2025Былым ябацькам, якія зараз у апазіцыі, «хто зараз можа замяніць Лукашэнку? Ніхто»; пастаянныя віншаваньні адзін аднаму; паўтарэньне расейскіх мэтадычак пра «Эўропа загнівае, бо ў ёй геі» etc. etc. etc. Так што хай ваш Нацыянальны Лідэр сьпярша вывучыць «гібрыдную акупацыю».
-
20.03.2025І смех і грэх, вы зараз няправільна выкарыстоўваеце незразумелыя вам словы. У тэксце есць тлумачэнне са слоўніку.
Я разумею, што каментаванне даступнае усім катэгорыям насельніцтва: і разумным людзям, і невукам, і дурням, і падлеткам, якія яшчэ школу не скончылі.
Але ж вы напэўна не дурань, так? То скарыстайцеся спачатку слоўнікам, падумайце над сэнсам слова. Перш чым складваць у словазлучэнне два незразумелых вам словы. -
20.03.2025Невероятному, "два незразумелыЯ словы".
Мову вучы, грамацейка рускамоўны))
Менавіта так - лапідарная акупацыя.
У значнай ступені жарт, канечне, гратэск, але на тое і гратэск, каб шматслойна вылучаць сэнсы.
Калі суслікаў не бачыце, то не значыць, што іх нямашака.
)) ўжо сапраўды і смех, і грэх з вамі, каторым вечна то "агентура", то немцы, то "маргінэз", то на гэты раз ўжо "невероятныя" замінаюць. -
20.03.2025І смех і грэх, вучы БАЗУ ад Зянона Пазьняка:
"Нельга аблайваць і зьневажаць Беларусь, нельга бэсьціць сваю краіну перад чужымі, нельга называць антынародны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі “белорусскім режімом”, бо гэта не беларускі рэжым; нельга называць народ “суагрэсарам”, бо ён не суагрэсар; нельга жадаць зла сваёй акупаванай краіне і заклікаць да санкцый супраць яе эканомікі, гандлю, транспарту, культуры і людзкага жыцьця; нельга заклікаць іншыя краіны кідаць бомбы на беларускія гарады, на Мазыр, на беларускі народ. Нельга быць самазабойцамі і дзікунамі, якія нічога ня ведаюць пра нацыянальныя інтарэсы". -
20.03.2025Саломінка і бервяно ў воку, дык ніхто на дадзены момант і не можа, бо Лукашэнка моцна сінімі пальцамі ўчапіўся ў крэсла дыктатара. Так што ўсе гэтыя казкі, што на "выбарах 2025" Лукашэнку заменіць нехта іншы, ці што "Коля стане прэзідэнтам" (якому 20 гадоў), пакіньце пры сабе.
А наконт таго, хто павінен прыйсці да ўлады, каб Беларусь нарэшце стала жыць нармальна, Пазьняк кажа, што да ўлады павінны прыйсці нацыянальныя сілы.
Бо калі пасля Лукашэнкі да ўлады прыйдуць прарасейскія сілы, ябацькі, ці кдбісты (у Расеі напрыклад КДБ ва ўладзе), то толку не будзе. -
20.03.2025Саломінка і бервяно ў воку,
"І будзе добра, калі ўладай і парадкам ў Беларусі будуць распараджацца не прамаскоўскія здраднікі і халуі, не прадажныя балбатуны і палітычныя гандляры, але свае беларускія, разумныя, і нацыянальна здаровыя дэмакратычныя людзі. Будучыня будзе (павінна стаць) толькі такой, беларускай і сваёй, бо іншай будучыні ў гэтых абставінах ня можа быць.
14-03-2025 г.
Зянон Пазьняк" -
20.03.2025Усё правільна кажа Пазьняк, і які ж плян на прыход «нацыянальных сілаў» мае ўсё правільна кажучы Пазьняк? Проста нагадваю, што ў студзені спрацаваў-такі нарэшце байкот лукашысцкіх дурыбараў – і далей што? Нешта я не знаходжу нават проста пераможных рэляцыяў наконт таго, што «ну нарэшце спрацавала!». Ня кажучы ўжо каб нешта зрабіць пасьля байкоту. Гы-гы.
-
20.03.2025Лол,
Разгромная палітычная параза Лукашэнкі, Латушкі, "офіса" калабарантаў і іншых імітатараў і зьнішчальнікаў беларускіх нацыянальных інтарэсаў на псэўда-выбарах у Беларусі.
26-га студзеня байкот псэўдавыбараў у Беларусі адбыўся па ўсіх гарадах і мястэчках. Выбарчыя ўчасткі былі пустыя. І ня толькі ўчасткі, але й вуліцы ў гарадах і мястэчках, крамы і грамадзкія месцы. Беларусы масава не пайшлі галасаваць, засталіся дома.
Пустыя ўчасткі незнарок прадэманстравала нават лукашысцкае тэлабачаньне, зафіксаваўшы працэс подпісу Лукашэнкі ў сьпісе выбаршчыкаў, дзе відаць, што перад ім прагаласавала толькі адна асоба, хаця афіцыйная інфармацыя паведамляла, што да часу галасаваньня Лукашэнкі быццам бы ўжо прагаласавала каля паловы выбарцаў.
Дзякуем беларусам, што разумна прыслухаліся да заклікаў Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" ня йсьці на фальшывыя выбары і не галасаваць. Добра, што праігнаравалі запалохваньні рэжымнай прапаганды і фальшывую агітацыю за прыход на галасаваньне з боку розных замежных нібы "апазыцыйных" "офісаў" ды "нау", ды ўсялякай псэўда-дэмакратычнай калабаранцкай халявы, якая хлусьліва клікала йсьці галасаваць на псэўда-выбары, быццам бы каб "выкрасьліць усіх" ( але тым самым забясьпечыць прыход людзей на галасаваньне і магчымасьць фальсіфікацыяў для рэжыму)
У дзень ганебных для беларусаў псэўда-выбараў яны арганізавалі карнвальнае шэсьце ў Варшаве з музыкай, дудкамі і бадзёрымі воклічамі ў стылі хаджэньня па Менску ў 2020 годзе. "Вольная Беларусь" у гэты дзень ля помніка Касьцюшкі публічна праінфармавала грамадзтва аб сутнасьці фальшывых выбараў, нагадала пра гадавіну сьмерці ваяўніка Палка Каліноўскага Эдуарда Лобава, пра героя Нябеснай сотні Міхася Жызьнеўскага, пра змаганьне беларусаў з маскоўскім мордарам.
Дарэчы, пустыя выбарчыя ўчысткі па Беларусі засьведчылі замежныя польскія, турэцкія і іншыя журналісты, а таксама самыя жыхары Беларусі ў гарадах краіны. Падобнае было на ўсіх фальшывых выбарах, але тады прапагандзе шмат дзе ўдавалася заваліць факты траскучай хлусьнёй. Цяпер непрыход народа на галасаваньне быў такі масавы, што прпаганда забуксавала. Улада рэжыму перайшла ў апошнюю стадыю свайго існаваньня (разам з "апазыцыйнай" ліпай у Вільні й Варшаве).
26 студзеня 2025 г.
Зянон Пазьняк
https://pazniak.info/page_razgromnaya_palitychnaya_paraza__lukashenki_latushki_quotofisaquot -
20.03.2025Зянон Пазьняк 14-03-2025 г.
Беларусь перадусім!
"Беларусы мусяць сабе ўясьніць, што ў гэтым сусьветным падзеле, які пачаўся, нам трэба
1️⃣ ацалець як нацыі і, перш за ўсё, зьберагчы нашу дзяржаву Беларусь. Гэта цяпер ёсьць наш галоўны стратэгічны нацыянальны інтэрас.
2️⃣ Другі наш нацыянальны інтэрас — ня даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
3️⃣ І трэцяе — збавіцца ад акупацыйнага лукшысцкага рэжыму і разбуральнага уплыву Расеі".
[Зрэдагавана] -
20.03.2025Лол, вы палітычны час мераеце толькі мерапрыемствамі нелегітымнага Лукашэнкі? Іншых падзей для вас не існуе?
-
20.03.2025Цытата ,
слушна сказана, але ж есць адна праблема, па Пазьняку "нацыянальна здаровыя дэмакратычныя людзі" гэта толькі ен, а усе астатнія гэта агентура і маргінэз. -
20.03.2025Зянон Пазьняк выкарыстоўвае сціслы, але выразны, зразумелы стыль аналізу фактаў і падзей і падачы інфармацыі.
-
20.03.2025Існуе інэрцыя мыслення мас. У тым ліку сярод твітарскіх.
Таму сказанае Зянонам Пазьняком ясна, але выразна, сцісла і зразумела, даходзіць да іх праз некалькі гадоў. А да некаторых - праз некалькі дзесяцігоддзяў. -
20.03.2025сціслы, але выразны, зразумелы,
пазьнякоўцы пра інерцыю мыслення... -
20.03.2025І смех і грэх, а ты, такі "прагрэсіўны" усё заклікаеш разам з Лябедзькам і Латушкам хадзіць на "выбары" Лукашэнкі пад лозунгам "ідзі і скажы яму сваё"нет"?
-
20.03.2025Зянон мае рацыю, трэба яго слухаць!
-
20.03.2025Федзя, лапідарны прыем, прыем
-
20.03.2025Мне яшчэ спадабаўся неалагізм "лапідар"
-
20.03.2025Гэтак, узгадваючы палітыка побач з клоўнамі, НН асацыюяе яго з клоўнамі.
-
20.03.2025Жора-Жора), ну яны ж журналюгі. што з іх узяць
-
20.03.2025Трамп настолько гений, что даже банально не владеет ситуацией, он не понимает психологию Путина, отчего он жесточайше обломался со своей стартегией переговоров.
-
20.03.2025Лапідарны - гэта слова ў Пазьняка слова - паразыт яшчэ зь дзевяностых.
Гэтым разам праўда яно было выкарыстана ад абсурдум - пра лапідарную геніяльнасьць Трампа…. Гэта было настолькі выдверта і далека ад рэальнасьці, што слова завірусілася - сьмяюцца над Пазьняком, не паважаюць зусім зза ягонага трампізму. А ен і не разумее, дабаўляе зноў і зноў, зусім ніякай сувязі з народам і чым народ дыхае. -
20.03.2025Ужыванне вельмі рэдкіх словаў без сумневу найлепшы шлях прывабіць масавую аўдыторыю і палітычна мабілізаваць яе. :)))
-
20.03.2025Янка, для масавай аўдыторыі існуюць масавыя смі, роля якіх тлумачыць, пераказваць, удакладняць, браць інтэрв'ю з тлумачэннямі і ўдакладненнямі сказанага і напісанага.
Мы бачым, як кожны чых Лукашэнкі, Латушкі, Ціханоўскай ці Вячоркі смі шматкротна публікуюць, тлумачаць, пераказваюць, удакладняюць.
З аднаго сказу парой робяць дзясятак артыкулаў.
А словы Пазьняка нават асіліць не могуць. Не тое што зрабіць серыю артыкулаў.
Каб Пазьняка чытаць трэба ж прыкладаць разумовыя высілкі. Думаць, уключаць логіку, умець аналізаваць, ведаць гісторыю, палітычны кантэкст. Ці шмат у нас журналістаў з такімі якасцямі? Не. -
20.03.2025Роля смі, СМІ, напрыклад клапатлівая пра ўсё НН, знаёмяць нас з чарговымі "факс...", прабачце, "ацэнкамі сітуацыі".
Але секта Пазьняка адразу вар'яцее і пратэстуе, патрабуе то змены загалоўкаў, то не чытаць тлумачэнняў і каментарыяў а толькі святыя першакрыніцы, бо ісціна толькі ў Сьвятым Арыгінале...
Вам не дагодзіш )) І тут не так і там навалілі.
Але па сутнасці вы круціцеся, як мянтуз на патэльні, з марнай спробай ўратаваць палітычны імідж старога блогера. -
21.03.2025І смех і грэх, лапідарна навалілі
-
20.03.2025Зянон прыйдзе-парадак навядзе!
-
20.03.2025Сам Зянон Пазняк даваў такое тлумачэнне ў ФБ:
"ПОСТ СКРЫПТУМ-2
Нельга рэагаваць на гёбэльсаўшчыну ў Сеціве. Але часам варта назваць тэрміны, каб спажыўцы дэзінфармацыі разьбіраліся.
ЛАПІДАРНЫ СТЫЛЬ (тэкст на камені, ад ляпіс. г. зн. "камень") -- гэта выраблены стыль аргумэнтацыі кароткімі сутнаснымі азначэньнямі (напр. у Кан-Фу-Цы), простымі фразамі эканомнымі, як афарызмы. (Напрыклад: "зробім Амэрыку зноў вялікай", "у вас няма козыраў", "вы ня хочаце міру", "вы дыктатар", "мусіць быць дэмакратыя, а не бюракратыя", "хопіць жыць за кошт Амэрыкі" і г. д.)
Другі (крытычны) сэнс такога тэрміну -- гэта прсталінейная, грубаватая манера доказнага гаварэньня."
На мой погляд, прыведзеныя прыклады "лапідарных" выказванняў Трампа - хутчэй, нахабны павярхоўны папулізм-прымітывізм, а не афарыстычнасць.
Ну што такое "вы дыктатар"? "Я кароль, ты г-но". Так сабе афарызм.
І каманда Трампа такая ж. Маск: "small man" ("чалавечак"), Лівіт: "unnamed low-
level" ("безыменны нізкага ўзроўню").
(За афарызмамі - напрыклад, да Станіслава Ежы Леца, там и канцэнтрацыя сэнсаў шчыльней, і будзе IQ 140, а не 14.) -
20.03.2025., гэта не фарызмы а папулістычная лажа.
-
20.03.2025., На мой погляд, такое тлумачэнне прыведзеных Пазняком прыкладаў "лапідарных" выказванняў Трампа - хутчэй, нахабны павярхоўны папулізм-прымітывізм, а не аналіз.
-
20.03.2025Ну так аргументуйце. Не дастаткова проста пераставіць словы ў маёй фразе (па прынцыпу "сам дурак").
Я ж аргументаваў. Напрыклад, знайдзіце больш высокі сэнс у фразе "вы дыктатар".
Знайдзіце праўду і афарыстычнасць ў прэтэнзіі да Украіны "вы ня хочаце міру".
Дарэчы, вось на гэты постскрыптум Пазняка, на жаль, мала хто звярнуў увагу. А ён дакладна тлумачыць, якія трампаўскія фразы Пазняк лічыць "лапідарна геніальнымі", што ён усхваляе.
Жах. Усхваляе прарасейскія прапагандысцкія папрокі да Украіны. -
20.03.2025., Ну так аргументуйце, не дастаткова проста напісаць, што аўтар не ведае, што піша і "сам дурак". Ён жа аргументаваў больш высокі сэнс у слове лапідарны.
-
21.03.2025Пазняк даў толькі прыкмету "лапідарнасці" фраз па форме ("простымі фразамі эканомнымі, як афарызмы"), а на сутнасць іх закрыў вочы.
Што вялікі сорам, бо частка тых фраз яўна прапагандысцкія прарасейскія антыўкраінскія:
"вы ня хочаце міру", "у вас няма козыраў", "вы дыктатар".
І ўсё роўна ўхваляе вось гэта.
"Сам дурак" выкарыстоўваеце Вы. Вось і зараз таксама. Перастаноўка фраз без новага сэнсу.
Хто такі "аўтар", увогуле незразумела. Заблыталіся са сваім малпаваннем і дзіцячым тролінгам. -
21.03.2025., Вы заблыталіся са сваім малпаваннем і дзіцячым тролінгам па прынцыпу "сам дурак".
-
20.03.2025Здольнасць " разгадваць красворды" " пі.саць праграмы"гэта " вельмі вузкая спэцыалізацыя" Ёсць цудоўны слоўнік " замежных слоў" таўшчыней см 10 шмат старонак Хай запампуют у свой " штучны інтэлект" столькі цікавага даведаюцца слоў словазлучэнняў...
-
20.03.2025Я дзядзька пад 50. І мне Зянон Станіслававіч спрабуе тлумачыць каго мне хаяць а каго не і разводзіць пра геніяльнасьць поўнага прыдурка, які разбурае НАТА і падмахвае Пуціну.
Слова проста аказалася маркерам для трэшу, які апошнія гады ідзе ад Зянона Станіслававіча, і ў славянскай мове зь яго можна зрабіць сапраўдны трэш што і адбылося.
Мо каб там побач з геніяльнасьцю Трампа нічога не стаяла, білі б толькі за геніяльнасьць. А так атрымаўся сапраўдны трэш-іржак.
Хаця і з геніальнасьцю не ўсе так гладка - я пачынаў з генсекаў і перажыў іх некалькі. І амерыканскіх таксама. Скоцтва там было, а вось размовы пра геніальнасьць немажліва было весьці ў прынцыпе….
І тут Зянон Станіслававіч… і не спыняецца… дабаўляе пра рудога прыдурка. Сам вінаваты. -
20.03.2025З анналаў гісторыі,
вы ніколі не трымалі ў раках кніжку пра стратэгію , Пазняк сапраўдны палітык разважае на некалькі коркаў наперад, Пазняка - Рэйгана - Трампа нафта па 35 $ стратэгія можа спрацаваць , як ужо спрацавала ў 80х
Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
4) змагацца з імперый 7/2 -
20.03.2025Пазняка - Рэйгана - Трампа нафта па 35 $ стратэгія можа спрацаваць, каб разважаць на некалькі крокаў наперад, трэба ўмець разважаць хаця б на адзiн крок наперад. А Трамп гэтага не ўмее.
-
20.03.2025За "пабеду"
-
20.03.2025[Рэд. выдалена]
-
20.03.2025Мудры палітык вучыцца ўсё жыццё!
-
20.03.2025Не галасі! , гэта ўжр невыносна!
Мабыць такі, давядзецца скінуць ў Лету гэткі файны нік, бо, гляджу, дахалеры прыстасаванцаў ліпне на абцас.
Лапідарна заяўляю:
ад гэтае пары аўтэнтычны і аўтахтонны "Не галасі!" не існуе.
З гэтае нагоды прашу не галасіць.
))) -
20.03.2025Не галасі! , не атрымаецца вам знішчыць гэты нік!! Бачна вытанчаную працу, каб пазбавіць мяне ніку, але не атрымаецца. Не галасі ёсць, быў і будзе!!!
-
20.03.2025Не галасі!, от жа нейкі новы сваячок аб'явіўся, на спадчыну прэтэндуе без права і закону, хай яго качкі стопчуць))
Але відаць пана па халявах, падробка, бо сапраўдны(-ая) Не галасі! не галасіў(-ла) і тым больш ніколі не роў (раўла) з двума клічнікамі.
Нібыта Першага Красавіка сёння, лапідарныя жарты нейкія, выбачайце што я ёсць.
))) -
20.03.2025лапідарны, кніжны стыль Сціслы, але выразны, зразумелы (пра стыль, форму пісьма). Лапідарны стыль. [Ад лац. lapidarius — рэзчык па камені.]
-
20.03.2025Цяпер твітарскія выкарыстоўваюць пазнякоўскае слоўца з нагоды і без яе - напісана.
А хто канкрэтна, чаму ў артыкуле толькі адзін прыклад? -
20.03.2025Лапидарный брат-близнец.
-
20.03.2025І? Які сэнс у гэтай навіны? Мы павінны парадавацца за твітарскіх, што тыя вывучылі новае слова? Добра, я радая👏
-
20.03.2025[Рэд. выдалена]
-
20.03.2025стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы:
Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
4) змагацца з імперый 7/2 -
20.03.2025змагацца з імперый 7/2, Лапідарны факт
-
20.03.2025змагацца з імперый 7/2, праблема ў тым, што Пазняк не тлумачыць, якім чынам ягоныя прапановы прывядуць да зменаў. А калі няма зразумелай мэты - масавая палітычная мабілізацыя немагчыма. У дадатак - большасць з прапаноў Пазняка ёсць надта абстрактнымі, што толькі дэматывуе прыхільнікаў зменаў. Што ён мае наўвазе пад словамі:
1.зберагчы нашу дзяржаву Беларусь, Вось толькі дзяржавы Беларусь няма. Ёсць намінальна незалежны расейскі пратэктарат пад адміністраваннем Лукашэнкі, кшталту БССР у ААН.
2.Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну. Якім чынам? Напісаць ліст Пуціну альбо Лукашэнку?
3.ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну. Якім чынам? Не злаваць дзеда і капітуляваць?
4.змагацца з імперый 7/2. Якім чынам? Узяць Крэмль у аблогу і захапіць яго? -
20.03.2025змагацца з імперый 7/2,
DADAU : 4) змагацца з імперый 7/24 -
20.03.2025змагацца з імперый 7/2, а если кто живет в квартире, а не в хате?
-
21.03.2025змагацца з імперый 7/2, Передайте Позняку: тут нет нации. А население говорит на русском языке. Почти все население. Его адраджэнне нации это утопия. Наравне с коммунизмом.
-
21.03.2025Яков, лапідарна Мовай у кватэры таксама
-
20.03.2025Короче, настало время размежеваться: одна сторона, это лапидарные Трамп и Пазняк, а на другой стороне все не лапидарные, или недостаточно лапидарные.
-
20.03.2025В кои то веки Джипсинков что-то отдалённо смешное написал.
-
20.03.2025Зеноновцы воистину сектанты. Половина сообщений - копипасты фейсбучного лидера нации или вариации «читайте/слушайте пазьняка/пазьняк мае рацыю». Феерия!
-
20.03.2025Гг, куда уж там да всяких креативных квиров!
-
20.03.2025Гг, для рэакцый, падобнай вашай, увесь артыкул і цісканулі. Трэба падтрымліваць наратыў "Зянон - секта".
-
20.03.2025Гг, на адвентистов похожи - тоже все про второе пришествие, но адвентисты более смирные - пошлешь и сразу идут.
-
20.03.2025Жора, і хто тут мае самую самую пераканаўчую аргументацыю, што купка пазьнякоўцаў - экзатычная секта?
Сама ж секта! Не трэба анічога даказваць: яны самі ўсё зробяць.
І трыгер просты, толькі скажы "Зянон" як пойдзе лавіна на сотні аднолькавых каментаў. -
21.03.2025дада, а гэтыя і ў морду даць могуць
-
21.03.2025Нене, страшнее лапидаристых зверя нет!
-
20.03.2025[Рэд. выдалена]
-
20.03.2025Лапидарии всех стран, объединяйтесь!
-
21.03.2025Ужо добра. Хоць нейкая адукацыя для няверагодных, але дурняў вучыць няўдзячны занятак
-
21.03.2025Мае рацыю Пазняк
-
21.03.2025Вы нічога не разумееце ў дзесяцігоддзях невероятные
Сціслы, але выразны, зразумелы.
Напрыклад: Лапідарны стыль.