Грамадства3535

Франак Вячорка выставіў на аўкцыён свой скандальны гадзіннік

Дарадца Святланы Ціханоўскай кажа, што аддасць гадзіннік людзям, якія зробяць найбольшы данат.

Франак Вячорка аддае свой гадзіннік у добрыя рукі.

«Аддам гэты гадзіннік у добрыя рукі, што зробяць найбольшы данат на добрую беларускую справу, дапамогу палітвязням, нашым ваярам ва Украіне ці ветэранам.

Каб паўдзельнічаць, вам трэба напісаць у каментарах (да паста ў фэйсбуку) ці мне ў прыватных паведамленнях, колькі вы гатовыя ахвяраваць, каб атрымаць гадзіннік. Вы самі можаце выбраць — публічным ці ананімным будзе вашае ахвяраванне, а таксама які беларускі збор, каму дзе (на BYSOL, ці на іншых пляцоўках, дзе ёсць зборы на беларусаў і беларусак).

Для мяне гэты гадзіннік быў падарункам, таму стартавы кошт — вашая першая стаўка.

Пераможа найвышэйшая стаўка на 23.59 (СЕТ), 25.03.2025. Гадзіннік будзе перададзены пераможцу пасля пералічэння заяўленага даната», — напісаў ён у фэйсбуку.

Год таму журналісты звярнулі ўвагу на дарагі гадзіннік за 9 200 даляраў Франака Вячоркі. Пасля розгаласу галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай вырашыў аддаць аксесуар на дабрачыннасць, прадаўшы яго на аўкцыёне, але гэта не было зроблена.

«Я не займаюся гэтым. Я яго перадаў даўным-даўно. Гадзіннік у бяспецы, ляжыць у сейфе з іншымі лотамі. Чакае на аўкцыён», — сказаў «Белсату» Франак Вячорка ў пачатку гэтага тыдня.

Каментары35

  • гэта ўжо дно ці яшчэ не?
    21.03.2025
    "Для мяне гэты гадзіннік быў падарункам,"
    дык падарункі ж не перадорваюць, а тым больш не прадаюць
  • Іія
    21.03.2025
    Вунь Стрыжак ужо з самай высокай стаўкай выступіў. Возьме грошы з байсолу і туды ж закіне. Кругаварот вады ў прыродзе, ну ці фарс, каму як.
  • а
    21.03.2025
    а што паказвае гадзіннік? на полшостага?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб34

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць