Каментары да артыкула

Эйдэльман расказала, як рашыла запісваць лекцыі па гісторыі Беларусі

  • Лол
    21.03.2025
    «Галоўнае адчуванне, што гэтым увогуле мала хто займаўся. Есць спецыфічныя навуковыя працы па нейкім канкрэтным пытанням. А мне неабходна абагульняючае, чаго вельмі мала».

    Абсалютна лягічнае адчуваньне, цалкам у духу расейскага «апазыцыянэра» і «добрага расейца» – калі пра гэта не напісана па-расейску або не перакладзена на яе, то гэтага і няма. Для беларускіх жа чытачоў, думаю, тлумачыць ня трэба, што пра Беларусь пішуць звычайна па-беларуску, па-польску і па-ангельску. Ну і па-нямецку яшчэ энная колькасьць цудоўных працаў (Томас Бон, Райнэр Лінднэр, Штэфан Родэвальд, Матыяс Ніндарф, Ган-Юрген Бэмэльбург – некаторыя зь іх, дарэчы, перакладзеныя на беларускую або польскую). Так што вось такая вось якасьць расейскай «апазыцыйнай» «экспэртызы», у выніку якой цётачка ўтульненька сабе ўладкавалася ў Партугаліі і кажа пра захоп літоўцамі «Заходняй Русі».

    Ну і, вядома, прыкра, што НН піша пра гэтых людзей, мімаволі робячы ім рэкляму (бо, як вядома, любая рэкляма добрая, апрача нэкралёгу).
    • Найперш не галасі!
      21.03.2025
      Лол, не галасі.
      Мы сапраўды ня маем сваёй агульнай унармаванай гістарычнай канцэпцыі. Спробы звесці ў адну "Гісторыю" былі і ёсць, але яны медыйна не раскручаныя. І зноў такі тут работы паасобных аўтараў.
      Тут Эйдэльман мае рацыю. Трэба самому мыць глей, кам намыць сабе крышку золата.
      Хтосьці чытае Тараса, хтосьці Дзеружынскскага, а хтосьці задаволіўся Ул. Караткевічам ))
      Але адзінай "нацыянальнай афіцыйнай" канцэпцыі мы ня маем.
      • Негаласунам
        22.03.2025
        Найперш не галасі!, хай не галасіць чалавек, які, мяркуючы паводле сваёй поўнай неабазнанасьці, ніводнай кніжкі з указанага пераліку не адкрыў і ня ведае, што такая канцэпцыя даўно ёсьць у выглядзе Сагановіча, Мірановіча, Латышонка і г.д.
        • Найперш не галасі!
          22.03.2025
          Негаласунам, яшчэ раз.
          Раз нехта "не адкрыў", значыць гэта не агульная для ўсіх гісторыя.
          Паасобных канцэпцый паасобных аўтараў крыху маем: у нас што ні гісторык ці пісьменнік, то новая канцэпцыя.
          Але тут размова не пра чарговую канцэпцыю.
  • Літвін
    21.03.2025
    Беларуская гісторыя ў тых, хто здолеў асіліць нашую гісторыю да 1918 году. Разумныя ды адукаваныя людзі, ведаюць нашую літоўскую гісторыю з 1009 году.
  • Найперш не галасі!
    21.03.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Valadzimir
    21.03.2025
    Невероятная прафанка-балаболка.
  • Гісторык
    21.03.2025
    Як беларусы не лезуць да расейшчыны дык расейшчына лезе да беларусаў. А калі ані так, ані так, "бастыён беларушчыны" ахвота напіша пра расейскае, каб беларусы не адвыкалі.
  • Зараз, зараз
    21.03.2025
    "Таму што 20 стагоддзе — гэта вайна, гэта партызанскі рух, гэта цудоўная беларуская культура. Гэта ноч расстраляных паэтаў»." - нешта запахла, быццам бы ўсё толькі да БССР (СССР) зводзіцца.
  • Гісторык
    22.03.2025
    Тое, што кажа спадарыня Э., — гэта гісторыя з пункту гледжання "старэйшага брата". Для яе Беларусь — гэта толькі Полацк, а ўсё астатняе — ужо сучасная Літва. Кожны, хто будзе гэта глядзець, атрымае вельмі некарэктную інфармацыю пра наш магутны край з яго вялікай гісторыяй.
  • Літара
    22.03.2025
    У каментарах шмат тых, хто ненавідзіць ўсіх. Нават тых, хто робіць нешта добрае для нашай краіны. Людзі, трэба быть дабрэй. Адрознівацте ворагў ад сяброў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць