Усяго патроху33

У Беларусь зноў прыляцела нільская гусь. Але радавацца тут няма чаму

18 сакавіка ў Скідзель пад Гродна прыляцела пара нільскіх гусей. Яна адзначалася тут і ў мінулым годзе, але невядома, ці было ў іх патомства, піша «Дзікая прырода побач». 

Нільскія гусі. Фота Іны Субоцінай

Гэта ўжо трэцяя рэгістрацыя для краіны. У Беларусі гэты від — выпадкова залётны. Ён уключаны ў катэгорыю С нацыянальнага спісу арнітафаўны як інтрадуцыраваны або збеглы з няволі від, які гняздуе ў Еўропе.

Нільская гусь паходзіць з Афрыкі, дзе гняздуецца амаль паўсюль. Птушак сотні гадоў трымаюць у прыватных калекцыях у Заходняй Еўропе. Час ад часу яны ўцякаюць. Ад такіх збеглых птушак паходзяць сучасныя папуляцыі ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Бельгіі, Германіі, Даніі і Польшчы.

І гэтыя, і некаторыя суседнія краіны ўжо церпяць ад нільскіх гусей. Гэты від стварае гібрыды з качкамі і гусямі іншых відаў, напрыклад, з крыжанкай.

Від агрэсіўны да іншых птушак. Ён выцясняе іншыя віды з месцаў кармлення, і гэта асабліва небяспечна летам, калі многія вадаплаўныя не могуць лётаць падчас лінькі і вымушаныя карміцца ў адным месцы. Яны нават праганялі з іх гнёздаў шулякоў-галубятнікаў і канюхоў-мышаловаў.

Нільскія гусі могуць пачаць размнажэнне ўжо ў лютым, заняўшы найбольш прыдатныя месцы для гнездавання раней за іншых птушак.

Жорсткая тэрытарыяльнасць прыводзіць да таго, што нільскія гусі могуць патапіць іншых птушак: вядомыя выпадкі з качкай-крыжанкай, чаротніцай, дамавым вераб’ём, шпаком, сарокай і чорным драздом. У ПАР, Вялікабрытаніі і Нідэрландах від прызнаны шкоднікам сельскай гаспадаркі. У ЕС від уключаны ў Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў.

У Беларусі гэты від зарэгістраваны ўпершыню ў 2020 годзе ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Там была адзначаная пара. Магчыма, цяперашняя пара — тая самая. Гэтыя гусі жывуць 15+ гадоў.

Каментары3

  • Ёсік
    28.03.2025
    І тутака з "беларусаў" зьдзекваюцца.
  • */
    28.03.2025
    Ну то калі іх толькі дзьве і яны нагэтулькі небяспечны, то адстраліць ім галовы і на пэўны час супакоіцца
  • Максим Дизайнер
    28.03.2025
    Гуляет по Минску парочка очень похожих на этих по набережной. Только окрас ярче: красный, желтый, оранжевый. Размером со среднюю собаку. Очень смешные. Веселее памяркоуных собачников в раз 50. Бегают за людьми по набережной. А собачники забитые все. Знакомые присылали.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць