Каментары да артыкула

У Гродне да Дня Перамогі правядуць рэканструкцыю штурму Рэйхстага

  • Harodnia i Bieraście
    16.04.2025
    сабакам прывітаньне
  • .
    16.04.2025
    Ролю Рэйхстага выканае Палац культуры, а Гітлера ў яго апошнія гадзіны сыграе Караеў.
    Да апошняга акорда, натуральна.
  • Мх
    16.04.2025
    ., Ізноў саветызм у галаве. Сталіністы па сваёй сутнасці не роўныя Гітлеру. Вільгельм Кубэ напрыклад спрыяў пашырэнню беларушчыны, падабаецца гэта каму ці не, але гэта факт. А для сённяшніх лаўроўцаў напрыклад усякая праяўленне народам уласнай ідэнтычнасці гэта "фашызм". і Лаўроўцы паводле сваёй неасавецкай ідэалогіі хочуць поўнасцю пахаваць Украіну. Калі гэта ўвасобіцца, гэта стане жахам для усёй усходняй Еўропы.
  • .
    16.04.2025
    У каго ў галаве? Трайны фэйспалм.
    Калі чытаць артыкул, па сюжэце прапагандысцкага мерапрыемства ролю гітлераўскай адміністрацыі грае савецкая ўстанова (Палац культуры). Значыць, ролю гітлераўскіх адміністратараў павінны граць ...
  • Гишторык
    16.04.2025
    Мх, Сталин куда больше спрыяу. При его правлении территория БССР увеличилась в несколько раз, на территории Западной Беларуси открылись белорусскоязычные школы (ваш любимый Пилсудский свел их количество к нулю).
    Только сталинские репрессии - гэта жах, а ликвидация минского гетто при Кубэ - гэта дробязи, верно?
  • Найперш не галасі!
    17.04.2025
    Мх, Кубэ не спрыяў пашырэнню беларушчыны.
    Кубэ ўзначальваў цывільную адміністрацыю, таму меў свае заданні, мэты і справаўдачы.
    Галоўная мэта Кубэ - наладжваць гаспадарчую дзейнасць на карысць Вермахта і Рэйха. Канешне, гэта мусілі рабіць тутэйшыя жыхары, хто ж яшчэ.
    Беларусы гэтым скарысталіся, рабілі свае школы і сваё беларускае жыццё, вось і ўсё.
    Кубэ аніякім чынам не герой Беларусі. Героі Беларусі тыя, хто і пад гітлераўскай сацыялістычнай, і пад сталінскай сацыялістычнай акупацыямі ладзілі беларускае жыццё.
  • З каментаў
    17.04.2025
    Мх, каментатарам Найперш не галасі! і . нічога не дакажаш, яны лічаць сябе (або ён лічыць сябе) самым разумным, Біба і Боба каментароў НН.
  • Найперш не галасі!
    17.04.2025
    Гишторык, Кубэ супроцьстаяў карным мерапрыемствам.
    Мелася ягоная перапіска з Гітлерам, дзе Кубэ скардзіўся на гестапа і сс: "не даюць наладзіць гаспадарку сваімі рэпрэсіямі". СС скардзілася ў Берлін на гаўляйтара.
    Нам пашанцавала, што ў нас быў адносна памяркоўны Кубэ, а не, скажам, вар'ят Кох.
  • Найперш не галасі.
    17.04.2025
    Гишторык, не галасі.
    БССР не Беларусь. Толькі частка.
    Пры Леніне-Сталіне-Мясьнікову якраз і парэзалі Беларусь да памераў БССР.
  • Мх
    17.04.2025
    Найперш не галасі! , Тым не меньш, 1941-1944 гады гэта час, калі беларускі Бел-чырвона белы сцяг шырока ўжываўся. Наступны такі перыяд пачаўся толькі праз 45 гадоў, у 1988 г. На чым і спекулююць розныя Азаронкі, маўляў глядзіце - гэта фашысты, не заўважаючы, што па такой логіцы у Расеі зараз дзяржаўны сцяг які таксама ужываўся пры немцах. Дык не, "трыкалор" - сцяг пятроўскіх часоў, "гістарычны". А БЧБ па іхняй логіцы з'явіўся выключна ў 1941 годзе, Азаронкі адмаўляюць яму ў гістарычнасці. Таму так, можа і не прамым шляхам, але Кубэ спрыяў беларушчыне. ДСВ не чорна белая.
  • Найперш не галасі!
    17.04.2025
    Мх, але то заслуга беларускіх патрыётаў - і сцяг, і школы, і газеты...
    Не Кубэ.
    Так, ў кожным класе мусіў быць партрэт Ста...прабачце, Гітлера.
    Урокі пачыналіся адпаведным вітаннем, але на ўроках беларусы працавалі для беларусаў.
    І найкаштоўнейшым вынікам сталася пісьменнасць цэлага пакалення.
    Без беларускіх школ пад час фашысцкай акупацыі у нас бы выпала цэлае пакаленне і наўрад мы змаглі бы выййсці на дзяржаўнасць ў 1991 годзе.

    А Кубэ там збоку, не самы псіх, ну і добра.
    Цікава, што начальнік СС і паліцыі Курт Готберг, які пісаў скаргі ў Берлін на "мяккацелага" Кубэ, пасля смерці Кубэ стаў гаўляйтарам і... пачаў ў Берлін пісаць скаргі на гестапа, што рэпрэсіямі не даюць наладзіць гаспадарку.
    У немцаў быў свой вечны гемар, а беларускія патрыёты ў такіх вар'яцкіх умовах клапаціліся пра людзей як маглі.
    Вось яны і толькі яны героі Беларусі.
    І гэта яшчэ не асэнсавана і не ацэнена намі.
  • .
    17.04.2025
    Таму Мх трэба спачатку навучыцца разумець самы просценькі гумар і не разводзіць афтопны нудзёж на пустым месцы. "Выкрыў" нібыта неправамернае выкарыстанне "Ad Hitlerum", якога не было, недарэчна прымяніў тэрмін "саветызм", сам укінуў ілжывую дылему "які з акупантаў быў лепшы" і сам пачаў даказваць сваю пазіцыю па ёй.
  • Ваш кэп
    16.04.2025
    Няхай бы лепш бульбу прывязлi.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    16.04.2025
    савецкая акцэнтуацыя)
    губасцыкі, трымайцеся за панчохі, каб не паадляталі ад такога відовішча))
  • Улад
    16.04.2025
    Я так мяркую, што Ягораў і Кантарыя будуць з Мінску :)
  • j
    16.04.2025
    няхай бы ўжо таксама паказалі, як берлінак гвалтавалі, пілі, ды кралі ўсё, што на вочы траплялася.
  • Абу
    16.04.2025
    Як? Штурм палаца? Трывожна...
  • Андрусь
    17.04.2025
    А на руцэ таго, хто грацьме ролю Кантарыі ці Ягорава, будуць два змарадзёраныя гадзіннікі?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць