У Гродне будуць ладзіць рэканструкцыю штурму Рэйхстага, паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс». У ролі Рэйхстага здымецца мясцовы Палац культуры тэкстыльшчыкаў.

Фота ілюстрацыйнае
Рэйхстаг на гродзенскай глебе пачнуць штурмаваць 4 мая ў 14.00 на плошчы Савецкай. Над Палацам культуры тэкстыльшчыкаў, які выканае ролю Рэйхстага, будзе ўзведзены купал, на якім павесяць сцяг Перамогі — чырвоны сцяг з сярпом і молатам.

Палац культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне. Фота: Планета Беларусь
Уваход на Савецкую плошчу, каб паглядзець гэта відовішча, будзе вольным. Таксама працэс будуць трансляваць анлайн на некалькіх ютуб-каналах.
У рэканструкцыі задзейнічаюць звыш 100 чалавек і 15 адзінак тэхнікі.
Да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне выпусцяць юбілейны медаль
У Гомелі на 9 мая ўпершыню правядуць дзіцячы парад
Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая
МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі
Каментары
Да апошняга акорда, натуральна.
губасцыкі, трымайцеся за панчохі, каб не паадляталі ад такога відовішча))