Культура

Выйшлі першыя тры кнігі дзіцячай серыі

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшлі першыя тры кнігі амбіцыйнай дзіцячай серыі «Чытаю сабе сам», на якую збіралі сродкі гуртам праз краўдфандынгавую кампанію, піша Bellit.info.

«Кожны выпуск серыі складаецца з трох кніг розных узроўняў складанасці: чытаем па словах, па сказах, па абзацах. Аднак ад звыклых чытанак пасля буквара яны розняцца самастойнасцю твораў: гэта не прымітыўныя гісторыі пра тое, як мама мыла раму, а сапраўдныя сюжэты з завязкай, кульмінацыяй і развязкай», — тлумачаць у выдавецтве.

Кнігі маюць адмысловыя матыватары для маленькіх чытачоў, таксама ў выданнях улічаны той факт, што дзецям эмігрантаў няпроста пачаць чытаць кірыліцай. У першых кніжках расстаўленыя націскі і расфарбаваныя склады.

На адваротным баку вокладкі бацькі знойдуць методыку, як зрабіць так, каб дзіця «расчыталася», а таксама табліцу, якая з гэтым дапаможа. Такую табліцу можна таксама спампаваць на qr-кодзе і надрукаваць, каб павесіць на лядоўню.

«Сябры ў двары». Алена Зарніцкая. Малюнкі Дарыны Харытончык

Двор жыў дружна, пакуль аднойчы пацук не надумаў скрасці малое мышаня. Разам сябры адбіліся ад нахабы, а ўрэшце і перавыхавалі пацука.

На гэтым этапе патрэбныя простыя сказы (1-2 на старонку) і займальныя сюжэты.

«Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі». Андрэй Скурко. Малюнкі Марыі Платонавай.

Сябры Заяц і Мядзведзь віншуюць бабулю з Днём нараджэння, а таксама выбіраюць новы аўтамабіль.

Толькі самыя даўгія і складаныя словы падзелены колерам на склады. Некалькі сказаў на старонцы.

«Казкі гарадскога парку». Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Малюнкі Марыі Платонавай.

У кнізе дзве гарадскія гісторыі. Першая пра прывіда, што жыве ў гарадскім люку і палохае мінакоў. Дзяўчынка разгадвае яго таямніцу. Другая пра насельнікаў парку, якія аднойчы губляюць добрага сябра і трапляюць у кепскую кампанію. Урэшце ўсё стае на свае месцы.

На трэцім кроку дзіця можа самастойна прачытаць цэлую старонку тэксту. Казкі гэтай кніжкі можна таксама паслухаць на Кніжным возе!

У чым нахабства? У тым, што мы такі перакананыя, што даволі шмат людзей хоча навучыць сваіх дзяцей чытаць па-беларуску — і ў гэтага праекта хутка будзе працяг.

Кніжкі можна замовіць і ў Беларусь: дастаўка камплекта каштуе 28 злотых (каля 6 еўра).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць