Свет99

Шайгу абвінаваціў Еўропу ў падрыхтоўцы да вайны з Расіяй да 2030 года

Краіны Еўропы рыхтуюцца ваяваць з Расіяй у найбліжэйшай будучыні і не хаваюць гэтага, заявіў сакратар Рады бяспекі РФ, экс-міністр абароны Сяргей Шайгу.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«У Еўропе разгортваецца нічым не прыкрытая кампанія па падрыхтоўцы да ваеннага канфлікту з Расійскай Федэрацыяй. На розных узроўнях агучваюцца магчымыя тэрміны такога сутыкнення — ад трох да пяці гадоў. Ужо ў 2030 годзе еўрапейскія палітыкі і вайскоўцы хочуць быць гатовымі ваяваць з намі», — сказаў Шайгу ў інтэрв’ю ТАСС.

Таксама ён дапусціў сутыкненне з НАТА, калі еўрапейскія краіны вырашаць накіраваць сваіх вайскоўцаў у якасці міратворцаў на «гістарычныя тэрыторыі Расіі» ва Украіне. Паводле яго слоў, «здраважныя палітыкі ў Еўропе» разумеюць, што гэта прывядзе да Трэцяй сусветнай вайны.

Шайгу нагадаў, што Расія выступала супраць прысутнасці вайскоўцаў з краін НАТА ва Украіне яшчэ да пачатку паўнамаштабнага ўварвання, а вайна «пачалася ў многім з-за гэтай пагрозы».

Ён выказаў меркаванне, што заходнія міратворцы могуць выкарыстоўвацца «для ўтоення сапраўдных мэтаў — кантролю над тэрыторыяй Украіны і яе рэсурсамі». «Правільней было б называць такі кантынгент інтэрвентамі або акупантамі», — падсумаваў Шайгу.

Каментары9

  • Tlo
    24.04.2025
    Он узнал что коварные французы хотят вывезти во Францию его поместье на рублёвке
  • рускія гатовыя памерці
    24.04.2025
    Як там з Кіевам за 3 дні? Добра атрымалася? А цяпер калі ўсе вашыя планы ведаюць - што будзіце рабіць?
  • Ёсік
    24.04.2025
    Як яны адважыліся ўзбройвацца і рыхтавацца да вайны з намі? Мы ж ціхенька хацелі за тыдзень пад лозунгамі Спасіба дзеду за пабеду і Можам паўтарыць дайсьці да Атлантыкі. Мразотнікі.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць