Адзінай крыніцай рэнтбельнасці беларускай нафтаперапрацоўкі заўсёды з'яўляўся заніжаны кошт расейскай нафты і прысабечываніе расейскіх экспартных мытаў. Асабліва выдавочным гэта было пад час нафтавых войнаў з Расеяй, калі беларуская нафтаперапрацоўка заўсёды апыналася стратнай. Таму адзіным з першых захадаў дэмакратычнага ўраду Беларусі павінны стаць прыватызацыя нафтаперапрацоўчай галіны адначасова з лібералізацыяй нафтавага рынку, спрыянне дыверсіфікацыі і вызваленне імпарту нафты ад небяспечных для беларускага суверэнітэту палітычных умоваў.
«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі