Эканоміка

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У студзені—лютым 2025 года на Віцебшчыне ў цэлым сітуацыя з чыстым прыбыткам арганізацый застаецца адмоўнай — сукупны страты па вобласці склалі 64,2 млн рублёў. На гэтую статыстыку звярнуў увагу тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Пры гэтым у некаторых гарадах і раёнах Віцебскай вобласці страты працягваюць расці: Наваполацк: мінус 294,3 млн рублёў; Бешанковіцкі раён: мінус 0,5 млн рублёў; Шумілінскі раён: мінус 0,4 млн рублёў.

У Мёрскім раёне з яго металургічным заводам па выніках студзеня—лютага 2025 года з'явіўся невялікі плюс (6,5 млн рублёў) супраць страт год таму, а ў шэрагу іншых раёнаў рост прыбытку адбыўся ў разы (напрыклад, у Глыбоцкім раёне з яго перапрацоўкай малака прыбытак вырас амаль у 5 разоў).

Нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі ў асобных раёнах, буйны мінус Наваполацка па-ранейшаму «цягне» ўсю вобласць у зону страт.

Вялізныя страты прадпрыемстваў Наваполацка могуць тлумачацца толькі нягоднымі вынікамі працы нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан» — горадаўтваральнага прадпрыемства Наваполацка. Санкцыі супраць беларускай нафтахіміі ператварылі гэтую курыцу, якая несла залатыя яйкі, у стратную сферу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі13

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі32

Падлетак атрымаў траўму і псіхічнае расстройства, адмовіўшыся пакурыць. Гэта стала вядома праз 11 гадоў1

Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа22

Лукашэнка выкрыў «жулікаватыя схемы» на прадпрыемстве Цяцерына5

Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза4

«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску6

«Прычын замарожваць будоўлю няма». Чыноўнікі сустрэліся з пратэстоўцамі супраць вадасховішча для адкідаў пад Жодзіна1

Беларусы з візамі ў Літве застаюцца без банкаўскіх рахункаў. Якія ў іх варыянты4

Мілы сабака катаецца па Мінску на монаколе ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі13

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць