Умница! С Днем Рождения! Здоровья, всех благ и дальнейших спортивных успехов!
Янка
28.04.2025
Чым больш я гляджу на асобаў кшталту Сабаленкі - тым больш разумення, што вялікі спорт - гэта такі ж бізнэс, як і іншыя, толькі з вельмі нізкім узроўнем паспяховасці. Сабаленка, Домрачава, Мірны - яны зарабляюць сабе і сваім мэнэджэрам грошы, дыктатар спрабуе прысмактацца да іхнай славы, але на агульнае здароўе нацыі яны амаль што не ўплываюць. Таму ня бачу ніякага сэнсу інвеставаць ў прафесійны спорт грошы падаткаплатнікаў. Адначасова дзяржаве было б варта сканцэнтравацца на папулярызацыі дасяжнай масавай фізычнай культуры - будаванні адпаведных аб'ектаў, арганізацыі заняткаў для усіх жадаючых з усіх груп і матывацыі грамадзян сачыць за сваім здароўем і займацца фізычнай культурай. Напрыклад, пракат ровараў павінен быць ня проста бескаштоўным, але за кожны кіламетр альбо час заняткаў фізычнай культурай грамадзянін павінен атрымліваць адчувальную карысць ад дзяржавы - субсідыю на платныя медыцынскія альбо касметычныя паслугі, наведванне сауны і г.д. Магчымы таксама прамыя выплаты з бюджэту, бо падобныя асобы наўпрост эканомяць выдаткі на медыцынскае абслугоўванне.
Батокс замест глуздоў
28.04.2025
Можна выцягнуць сялючку з сяла, але сяло з сялючкі выцягнуць немагчыма.
Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт