Спорт66

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт

5 мая наймацнейшай тэнісістцы свету Арыне Сабаленка споўніцца 27 гадоў. У яе спыталі напярэдадні свята, што яна пажадала б сабе і што б хацела ў падарунак. 

«Не адчайвацца — перш за ўсё. Мне становіцца ўжо неяк сумна. Памятаю, была маладой, падымалася наверх, глядзела на ўзрост іншых — думала, якія ўсе старыя. А цяпер у гэтай ролі ўжо я. Гляджу на гэтых дзяцей: якія ўсе зялёныя… А чаго сабе пажадаць? Не баяцца быць сабой і не глядзець на гэтую страшную лічбу ў пашпарце. І больш ботаксу», — пажартавала Сабаленка ў інтэрв'ю Bet Boom.

На пытанне, што хацела б атрымаць на дзень нараджэння, Сабаленка сказала: «Натуральна, я хачу яхту, самалёт», — ці то жартам, ці то ўсур'ёз сказала яна і дадала. — А калі шчыра, хачу каб усе блізкія былі здаровыя і шчаслівыя. Зразумела, усе хочуць матэрыяльнай стабільнасці, прыгожыя дамы і машыны. Калі ёсць магчымасць усё гэта мець, выдатна. Але галоўнае, што ні за якія грошы не купіш, — гэта здароўе». 

Каментары6

  • А што яшчэ ты хочаш?
    28.04.2025
    Бульбы па 70 капеяк не хочаш?
  • Andrew
    28.04.2025
    Умница! С Днем Рождения! Здоровья, всех благ и дальнейших спортивных успехов!
  • Янка
    28.04.2025
    Чым больш я гляджу на асобаў кшталту Сабаленкі - тым больш разумення, што вялікі спорт - гэта такі ж бізнэс, як і іншыя, толькі з вельмі нізкім узроўнем паспяховасці. Сабаленка, Домрачава, Мірны - яны зарабляюць сабе і сваім мэнэджэрам грошы, дыктатар спрабуе прысмактацца да іхнай славы, але на агульнае здароўе нацыі яны амаль што не ўплываюць. Таму ня бачу ніякага сэнсу інвеставаць ў прафесійны спорт грошы падаткаплатнікаў. Адначасова дзяржаве было б варта сканцэнтравацца на папулярызацыі дасяжнай масавай фізычнай культуры - будаванні адпаведных аб'ектаў, арганізацыі заняткаў для усіх жадаючых з усіх груп і матывацыі грамадзян сачыць за сваім здароўем і займацца фізычнай культурай. Напрыклад, пракат ровараў павінен быць ня проста бескаштоўным, але за кожны кіламетр альбо час заняткаў фізычнай культурай грамадзянін павінен атрымліваць адчувальную карысць ад дзяржавы - субсідыю на платныя медыцынскія альбо касметычныя паслугі, наведванне сауны і г.д. Магчымы таксама прамыя выплаты з бюджэту, бо падобныя асобы наўпрост эканомяць выдаткі на медыцынскае абслугоўванне.

Цяпер чытаюць

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Усе навіны →
Усе навіны

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць