Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?
-
24.05.2025Ўсё больш -менш дакладна . Не спрачаюся але дадам . Пра IMEI . Існуе шмат прыкладаў якія змянюць яго . Не на заўсёды . Алеж гэтай магчымасцю заўседы магчыма карыстацца. Калі пры першім карыстанні яго змяніць далей будзе значна лепей .
(А перапісваюць, як пісалі СМІ, толькі для таго, каб дакладна даведацца, што вы прынеслі на агляд менавіта той тэлефон, якім карыстаецеся звычайна, а не "часовы для агляду").
2. Слушна сказана, што лепш змяняць паролі акаўнтаў на іншых прыладах. І увогуле лепш нічога не рабіць на тэлефоне да моманту скідвання да завадскіх налад або перапрашыўкі.
Напрыклад, кансультавацца з кімсьці, шукаць у інтэрнэце пра ачыстку тэлефона, шукаць у тэлефоне новыя падазроныя праграмы і г.д.
Бо ў тэлефоне могуць паставіць праграму, якая назірае за вашымі дзеяннямі і адсылае карнікам. І яны убачаць вашыя апошнія дзеянні.
Можна адключыць інтэрнэт, напрыклад, фізічна: выняць сім-картку і выключыць мадэм з wi-fi. І пасля таго ўжо дарабіць, што трэба.
У навінах было пра тое, як карнікі прыляцелі, ўбачыўшы, як чалавек выдаліў іх праграму. А так яны хаця б не ведаюць дакладна, як яна перастала працаваць.