У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку
Адборныя клубні па касмічнай цане можна замовіць з дастаўкай на дом.

У анлайн-гіпермаркеце «Едастаўка» з’явілася бульба для вельмі багатых людзей. Мытую бульбу з Ізраіля прадаюць па 9,99 рубля за кілаграм. Пры гэтым набыць давядзецца больш: гародніну фасуюць па 2,5 кіло.
У апісанні тавару гаворыцца, што гэта «адборныя клубні, ачышчаныя ад зямлі». Крама абяцае, што на гатаванне такой бульбы сыдзе значна менш часу: яе трэба толькі спаласнуць і ачысціць, а можна і адварыць у шалупіне. Гэты бульба падыходзіць для салатаў, супоў, пюрэ, запяканак. А вырашчана яна на адкрытым грунце.
Адзін з каментатараў адзначыў, што бульба, вядома, добрая, але занадта дарагая. У «Едастаўцы» яму патлумачылі, што кошт фармуецца, следуючы кан’юнктуры рынку.
Дарэчы, у той жа анлайн-краме мытая беларуская бульба каштуе амаль у два разы танней — па 5,39 рубля за кілаграм. У магілёўскім «Перакрыжаванні» аналагічная 5-кілаграмовая фасоўка каштуе 3,69 рубля за кіло, зазначыў «Тэлеграф».
Мытую беларускую ў «Гіпа» прадаюць па цане ад 2,74 да 4,49 рубля за кіло ў залежнасці ад фасоўкі. Але ёсць не ўсюды.
Green і «Суседзі» ў сваіх сервісах дастаўкі прапануюць мытую беларускую толькі ў кілаграмовай фасоўцы, але і там цана 4,29 рубля.
Звычайная «харчовая» бульба, то бок не мытая, у дастаўцы ад «Еўраопта» часам можна сустрэць па паўтара рубля. Але яе наяўнасць моцна залежыць ад рэгіёна — у Гомелі, напрыклад, няма, а ў Брэсце ёсць.
-
Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў
-
Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны
-
Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы
Каментары
Свекла мытая 5.99
Лук 4.21
Капуста белокочанная 4.31
Капуста красная 5.99
Капуста цветная 13.99
Баклажан 14.49
Кабачок 16.99
Редис 20.99