Грамадства88

Французскі Le Monde: Дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі

Парадаксальныя праблемы з «другім хлебам» у краіне заўважыла нават заходняе выданне. 

На старонках французскага выдання Le Monde апублікаваны артыкул, які распавядае, як у Беларусі ўзнік дэфіцыт такога сімвалічнага прадукта, як бульба.

Паводле меркавання экспертаў, дэфіцыт гэтай агародніны звязаны з дзяржаўным рэгуляваннем цэн, якое робіць продаж бульбы на ўнутраным рынку нерэнтабельным і падштурхоўвае вытворцаў экспартаваць сваю прадукцыю ў Расію.

Як піша выданне, апошнія некалькі месяцаў жыхары краіны скардзяцца, што не могуць знайсці яе ў крамах, хаця гэта найважнейшы прадукт у паўсядзённым рацыёне.

Са студзеня па сакавік цэны падскочылі на 10% і дасягнулі 5 беларускіх рублёў за кілаграм (1,36 еўра). Пры гэтым тыя нешматлікія бульбіны, што яшчэ можна знайсці, — нізкай якасці, дробныя і пашкоджаныя.

Пытанне мае важнае значэнне, бо гэты корань лічыцца сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці. Бульбу называюць «другім хлебам», яна ўвасабляе сельскую самадастатковасць.

Цяпер незадаволенасць настолькі вялікая, што Лукашэнка публічна згадаў пра дэфіцыт напярэдадні свайго ад’езду ў Маскву на Парад Перамогі, абвінаваціўшы ў гэтым масавы экспарт у Расію. Ён падкрэсліў, што грамадзяне хочуць набываць прадукты па нізкіх цэнах, у той час як фермеры, наадварот, хочуць прадаваць іх даражэй, «каб зарабіць грошы, купіць угнаенні і хутчэй пасадзіць».

Паводле экспертаў, дэфіцыт бульбы ў значнай ступені звязаны з дзяржаўным рэгуляваннем цэн, якое робіць продаж на ўнутраным рынку нерэнтабельным.

@brestnovosti1 Парадоксальные проблемы с картошкой в стране заметило даже французское издание Le Monde #брест #беларусьновости #брестскаяобласть #картошка #картофель #лукашенко #новостибеларуси ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

«Павышэнне цэнаў было забаронена ўказам. І тое, што выглядала простым на паперы, выклікала напружанасць на ўнутраным рынку», — кажа аналітык Аляксандр Кныровіч.

Кошт бульбы не можа расці больш чым на 3% у год. «Відавочна, гэта не адпавядае рэчаіснасці, — сцвярджае эксперт, — бо цэны растуць на ўсё: насенне, паліва, угнаенні і, што галоўнае, растуць заробкі беларусаў. Усё гэта ўваходзіць у сабекошт».

У сувязі з дзяржаўным рэгуляваннем цэн вытворцы звярнуліся да расійскага рынку, дзе кілаграм бульбы прадаецца амаль удвая даражэй. Такім чынам, у 2024 годзе Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком гэтай агародніны ў Расію, паводле даных платформы ААН Comtrade. Паводле расійскай статыстыкі, у 2024 годзе пастаўкі бульбы з Беларусі выраслі на 60,8 % і дасягнулі рэкорднага аб’ёму — больш за 170 000 тон.

У сакавіку беларускі ўрад увёў на тры месяцы спецыяльны дазвол на экспарт бульбы — аднаразовыя ліцэнзіі, што выдаюцца ўрадам. Гэта дрэнная навіна для расіян, якія, паводле федэральнай службы статыстыкі, з пачатку года ўжо сутыкнуліся з ростам цэн на бульбу амаль на 50 %. У 2024 годзе яе кошт амаль падвоіўся праз дрэнны ўраджай.

У Беларусі напружанасць вакол гэтай праблемы нарастае ўжо некалькі месяцаў. На ўрадавай нарадзе ў лютым Лукашэнка абвінаваціў высокапастаўленых чыноўнікаў у няздольнасці стрымаць рост цэнаў на бульбу.

«Вы гэтага не зрабілі, і за гэта адкажаце», — заявіў ён у лютасці. «Атрымліваецца, што ў нас няма бульбы! На колькі паднялася цана? Няўжо мы не можам вырабіць патрэбную колькасць, захоўваць яе ў падвалах і потым прадаваць? Чаму? Яна дрэнна захоўваецца? Я ж вас у мінулым годзе [2024] папярэджваў, як трэба яе захоўваць!».

Грамадзяне звярнуліся наўпрост да Лукашэнкі з нараканнямі на сітуацыю і якасць прадукцыі. Ён заклікаў насельніцтва набрацца цярпення і запэўніў, што краіна гатовая «ператрываць месяц» без бульбы, піша Le Monde.

«Мы перажывем месяц. Але без бульбы не застанемся», — запэўніў Лукашэнка, паабяцаўшы, што сітуацыя хутка палепшыцца.

Каментары8

  • даведка
    11.05.2025
    После развала СССР тоже был дефицит всего и вся, но жирность молочки никто тогда не снижал и в Россию не вывозил в ущерб жителям собственного района и страны, но сейчас при Лукашенко директора и председатели за взятки и откаты вывозят из страны вплоть до картошки вопреки запрету партии и правительства.
  • Ёсік
    11.05.2025
    Калі ты захрас у 70-80 гадах мінулага стагодьдзя, ганарышся, што ўмееш секчы дровы, а айфоны-плафоны гэта абы што, аб чым казаць. Таму і ўбачым ізноў настаўнікаў, какіістаў, чыноўнікаў на полі за зборам камянёў, каларадскага жука будуць рукамі зьбіраць, кароў за цыцкі цягаць будуць вучні старэйшых класаў. Вяртаемся ў СССР, там жа так цудоўна было - нічога не было, за тое ва ўсіх.
  • праблемы з «другім хлебам» у краіне заўважыла нават заходняе выданне
    12.05.2025
    бадай спрацавалі закулісныя вагары бульба-лоббі, не інакш! 🤫

Цяпер чытаюць

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік19

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў1

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі10

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік19

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць